Сакбэ (ісп.: Sacbé) — дарогі мая, якія злучалі цырыманіяльныя месцы ці гарады адзін з адным. Сакбэ пазначаюцца часам як скарасныя дарогі мая. Назва паходзіць ад sac (белы) і bé (дорога, путь) і азначае на мове мая белы шлях. Абазначэнне з’явілася ад спосабу «пабудовы» дарог, пры якім апошнія пакрываліся мінераламі белага колеру, вапнаю. Сакбэ былі ад чатырох да дваццаці метраў шырынёй, а ў даўжыню маглі дасягаць 100 км. Некаторыя сакбэ захаваліся да цяперашняга часу.

Сакбэ на паўвостраве Юкатан