Сакраментарый Геласія

Сакраментарый Геласія ці Гелазіянскі сакраментарый (лат. Sacramentarium Gelasianum) — франкскі ілюмінаваны сакраментарый — богаслужэбная кніга, якая змяшчае тэксты для здзяйснення літургіі. Сакраментарый Геласія — другая па старшынству з захаваных заходнееўрапейскіх літургічных кніг; старэй толькі Веронскі сакраментарый, датаваны першай чвэрцю VII веку. Сакраментарый Геласія з'яўляецца найважнейшым узорам меравінгскіх ілюмінаваных рукапісаў з захаваных і спалучае ў сабе традыцыі позняй антычнасці з варварскімі элементамі перыяду вялікага перасялення народаў, што збліжае меравінгскае мастацтва з больш вядомым астраўным мастацтвам Вялікабрытаніі і Ірландыі.

Сакраментарый Геласія. каля 750
Матэрыял пергамент
Ватыканская апостальская бібліятэка
(інв. Reginensis 316)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Крыж з хрызмай, змешчаны ў арцы на двух калонах з зааморфнымі матывамі.

Вядомыя дзве рэдакцыі — старажытная (Vetus), якая адносіцца да другой паловы — канца VII стагоддзя, і змешаная (Mixta), датаваная VIII стагоддзем. Назва рукапісу была дадзена эрудытамі XVII-XVIII стагоддзяў, якія памылкова атрыбутавалі арыгінальны тэкст папе Геласію I (492-496). Ні адзін з рукапісаў не ўтрымлівае імя Геласія, аднак з гэтым папам кнігу звязвае вельмі старажытная традыцыя, якая ідзе ад сведчання паэта і багаслова IX стагоддзя Валафрыда Страбона, які прыпісвае стварэнне сакраментарыя папе Геласію.

Сакраментарый Геласія складаецца з трох дагрыгарыянскіх частак, адпаведных літургічнаму году, і ўтрымлівае імшы для нядзель і святаў, малітвы, сакраменты, малітвы пры асвячэнні вады і алею, малітвы пры асвячэньні цэркваў і для прыёму манашак.

Датыроўка самога тэксту грунтуецца не на характарыстыцы рукапісу, а на самой літургіі: вялікая яе частка паказвае сумесь рымскіх і гальскіх практык, наследуемых ад меравінгскай царквы. Сярод некалькіх літургічных абрадаў, якія існавалі ў Заходняй Еўропе да VIII стагоддзя, дзвюма найбольш уплывовымі былі рымскі (лацінскі) абрад, распаўсюджаны ў Італіі, галіканскі абрад, які выкарыстоўваўся на большай частцы Заходняй Еўропы, за выключэннем Пірэнэйскага паўвострава і Брытанскіх астравоў. Да пачатку VIII стагоддзя рымскі абрад аказваў уплыў на развіццё галіканскага абраду, што і адлюстравана ў Сакраментарыі Геласія. Аднак з пераўтварэннем франкскага каралеўства ў імперыю ў праўленне Карла Вялікага ад гэтага змешвання традыцый адмовіліся, цалкам перайшоўшы на рымскі літургічны абрад.

Упрыгожванне

правіць
 
Разварот ватыканскага варыянта рукапісу

Мастацкае ўбранне сакраментарыя прадстаўляе сабой сімвалічныя арнаментальныя матывы. Характэрны ўзорны разварот, які азначае пачатак другой кнігі сакраментарыя. На левай старонцы намаляваны архітэктурны матыў у выглядзе аркі на двух крапчатых калонах, якія перадаюць тэкстуру цёмнага мармуру. Колер індыга, ужыты для малюнка калон, больш не сустракаецца ў гэтай кампазіцыі, пабудаванай на кантрасным спалучэнні чырвонага, жоўтага і зялёнага. Матыў аркі, які ўжываецца ў архітэктуры і дэкаратыўна-прыкладным мастацтве ранняга сярэднявечча, часцей за ўсё мае значэнне брамы Нябеснага Ерусаліма. У пазнейшых абкладах Евангелляў і ў афармленні рэлікварыяў матыў аркады з выявамі апосталаў, асацыяваўся з дванаццаццю варотамі Нябеснага граду. Унутры аркі на мініяцюры прадстаўлены арнаментальны крыж з дзвюма грэчаскімі літарамі «альфа» і «амега» па баках. Спалучэнне крыжа і гэтых літар можа ўспрымацца як хрызма – знак Імя Збавіцеля. Раслінныя матывы ў арнаментыцы крыжа збліжаюць яго вобраз з Дрэвам Жыцця, насажденным сярод Раю. Самі арнаментальныя элементы паказваюць, хутчэй, міжземнаморскае, чым варварскае паходжанне. У дэкаратыўным убранні старонкі дамінуюць малюнкі паліхромных разетак-крыжакветаў, упісаных у круг. Падобныя матывы часта сустракаюцца ў візантыйскіх творах дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, і, хоць увесь строй меравінгскай мініяцюры з яе геаметрызмам і незвычайным яркім каларытам не знаходзіць аналагаў у візантыйскіх помніках, асобныя элементы, якія складаюць кампазіцыю, нельга назваць арыгінальнымі.

Зноскі