Салда (прыток Тагіла)
Салда́ (руск.: Салда́) — рака на Урале, правы прыток ракі Тагіл (басейн Обі). Даўжыня 122 км, плошча басейна 1770 км². Сярэднегадавы расход вады за чатыры кіламетры ад вусця складае 7,2 м³/с.
Салда | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 122 км |
Басейн | 1 770 км² |
Расход вады | 7,2 м³/с (за 4 км ад вусця) |
Вадацёк | |
Выток | |
• Месцазнаходжанне | усходні схіл Сярэдняга Урала |
• Каардынаты | 57°50′10″ пн. ш. 60°15′39″ у. д.HGЯO |
Вусце | Тагіл |
• Месцазнаходжанне | Тагіл |
• Каардынаты | 58°13′47″ пн. ш. 61°03′17″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Тагіл → Тура → Табол → Іртыш → Об → Карскае мора |
Краіна | |
Рэгіён | Свярдлоўская вобласць |
Код у ДВР | 14010501512111200005460 |
— выток, — вусце |
Салда бярэ пачатак на ўсходнім схіле Сярэдняга Урала. Жыўленне пераважна снегавое. Рака замярзае ў канцы кастрычніка — пачатку лістапада, адкрываецца ў красавіку.
На берагах Салды размешчаны гарады Верхняя Салда і Ніжняя Салда. На поўдзень ад вытокаў ракі размяшчаецца Абенскае балота.
Зноскі
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |