Самавар
металічная пасудзіна для кіпячэння вады
Самавар — металічная пасудзіна для кіпячэння вады і падрыхтоўкі гарбаты. Першапачаткова вада награвалася ўнутранай топкай, якая прадстаўляе сабой высокую трубку, якая напаўняецца драўнянымі вуглямі. Пазней з’явіліся іншыя віды самавараў — газавыя, электрычныя і інш. У другой палове XX стагоддзя амаль паўсюдна выцесненыя электрычнымі самаварамі, электрычнымі чайнікамі і чайнікамі для пліт. Самы старажытны 3700-гадовы самавар быў знойдзены ў Шэкінскім раёне Азербайджана.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Самавар