Саманта Ціна (лат.: Samanta Tīna; народжаная — Палякова; 31 сакавіка 1989, Тукумс, Латвійская ССР, СССР) — латвійская эстрадная спявачка, пераможца тэле-праекта «Акадэмія O!Картэ». У 2012 годзе прадставіла Латвію на міжнародным конкурсе маладых выканаўцаў «Славянскі базар 2012», дзе заняла 2-е месца, прадстаўніца Еўрабачання ад Латвіі ў 2020 і 2021 гадах.

Саманта Ціна
лат.: Samanta Tīna
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 31 сакавіка 1989(1989-03-31) (35 гадоў)
Месца нараджэння
Краіна
Музычная дзейнасць
Прафесіі спявачка
Інструменты вакал[d]
Жанры поп-музыка
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

У 2010 годзе Ціна выйграла Латвійскі музычны конкурс «Акадэмія O!Картэ», каб атрымаць магчымасць вучыцца ў Цёк Мьюзік Скул у Лондане[1]. У 2011 годзе яна ўдзельнічала ў малдаўскім пеўчым конкурсе «Залатыя галасы» і выйграла Кубак Малдовы[2].

У 2012 годзе Саманта ўдзельнічала ў Славянскім базары, дзе яна заняла другое месца[3]. У тым жа годзе яна ўдзельнічала ў нацыянальным адборачным туры на «Еўрабачанне-2012» з песняй I Want You Back разам з Давідсам Каландыя, але заняла другое месца[4].

У 2013 годзе Саманта ўдзельнічала ў гэтым жа адборачным туры з песняй I Need a Hero, як у 2012 годзе яна заняла другое месца[5].

У 2014 годзе Саманта ўдзельнічала ў гэтым жа адборачным туры з песняй Stay, але заняла трэцяе месца[6]. У тым жа годзе Саманта ўдзельнічала ў трэцім сезоне тэлеперадачы на літоўскім тэлебачанні Lietuvos Balsas, літоўскай версіі шоу «Голас»[7].

У 2016 годзе Саманта зноў удзельнічала ў адборачным туры з песнямі The Love Is Forever We Live For Love, але Саманта перад фіналам выбыла з барацьбы за пуцёўку ў Стакгольм[8].

Першы студыйны альбом выйшаў пад назвай Tagad esmu cita (бел. Цяпер я іншая)[9].

У 2020 годзе Саманта Ціна зноў прымала ўдзел на нацыянальным адборы «Supernova 2020» з песняй «Still Breathing», у якім стала пераможцай, што дало ёй магчымасць выступаць ад Латвіі на «Еўрабачанні-2020» у Ратэрдаме[10], аднак і гэтая спроба не аказалася ўдалай — конкурс быў адменены ў сувязі з пандэміяй COVID-19.

Пасля адмены конкурсу латвійскі вяшчальнік LTV закрытым адборам абраў спявачку ў якасці прадстаўніцы Латвіі на конкурсе песні «Еўрабачанне-2021»[11].

На Конкурсе «Еўрабачанне-2021» прадстаўляла Латвію з песняй «The Moon is Rising».

Асабістае жыццё правіць

Саманта Ціна сцвярджае, што мае рускія, нямецкія, беларускія і турэцкія карані. Хоць яе сям’я рускамоўная, яна і яе сястра Сінція размаўляюць з бацькамі на латышскай мове.

Яна таксама сустракалася з латвійскім спеваком Давідам Каландыяй[12].

Крыніцы правіць

  1. „O!Kartes akadēmijā” uzvar Samanta Tīna (лат.). https://jauns.lv. Праверана 24 сакавіка 2024.
  2. Samanta Tīna izcīna "Moldovas kausu" - DELFI. web.archive.org (22 жніўня 2016). Архівавана з першакрыніцы 22 жніўня 2016. Праверана 24 сакавіка 2024.
  3. Латвийская певица Саманта Тина победила на "Славянском базаре". - Культура, искусство - Latvijas reitingi (руск.). reitingi.lv (24 сакавіка 2024). Праверана 24 сакавіка 2024.
  4. Latvia revamps national selection rules for 2012 (англ.). eurovision.tv (30 жніўня 2011). Праверана 24 сакавіка 2024.
  5. Dziesma 2013: Samanta Tīna - "I Need a Hero"(нявызн.). Eurovisionworld. Праверана 24 сакавіка 2024.
  6. Dziesma 2014: Samanta Tīna - "Stay"(нявызн.). Eurovisionworld. Праверана 24 сакавіка 2024.
  7. Иванов, Алексей. Певица из Латвии вышла в финал литовского "Голоса" (ВИДЕО) (руск.). Mixnews (23 снежня 2014). Праверана 24 сакавіка 2024.
  8. Supernova 2016: Samanta Tīna - "We Live For Love"(нявызн.). Eurovisionworld. Праверана 24 сакавіка 2024.
  9. Samanta Tīna ar ballīti prezentē pirmo albumu (лат.). www.delfi.lv. Праверана 24 сакавіка 2024.
  10. Eurovision 2020 in Rotterdam is cancelled (англ.). eurovision.tv (18 сакавіка 2020). Праверана 24 сакавіка 2024.
  11. Farren, Neil. Latvia: Samanta Tīna to Eurovision 2021 (англ.). Eurovoix (16 мая 2020). Праверана 24 сакавіка 2024.
  12. Samanta Tīna iziet sabiedrībā ar jauno draugu (лат.). https://jauns.lv. Праверана 24 сакавіка 2024.