Самаанская мова
(Пасля перасылкі з Самоанская мова)
Самаанская мова (саманазва Gagana fa'a Sāmoa) — палінезійская мова, родная мова самаанцаў. Афіцыйная мова Амерыканскага Самоа і дзяржавы Самоа.
Самаанская | |
---|---|
Саманазва | Gagana fa'a Sāmoa |
Краіны | ЗША |
Рэгіёны | Астравы Самоа |
Афіцыйны статус | Самоа, Амерыканскае Самоа |
Арганізацыя, якая рэгулюе | — |
Агульная колькасць носьбітаў | 370 тыс. (2010 г.) |
Класіфікацыя | |
Аўстранезійская |
|
Пісьменнасць | лацінскае пісьмо |
Моўныя коды | |
ДАСТ 7.75–97 | смо 578 |
ISO 639-1 | sm |
ISO 639-2 | smo |
ISO 639-3 | smo |
WALS | sam |
Ethnologue | smo |
ABS ASCL | 9308 |
IETF | sm |
Glottolog | samo1305 |
Вікіпедыя на гэтай мове |
Асаблівасці
правіцьЗдаўна самаанцы размаўляюць на двух варыянтах самаанскай мовы — gagana fa'aaloalo, якая была мовай правадыроў і аратарскага мастацтва, і tautala leaga, паўсядзённай гаворцы. Яны адрозніваюцца як вымаўленнем, так і сінтаксічна. Сучасная літаратурная мова складзена на аснове gagana fa'aaloalo.
Пісьмовасць
правіцьПісьмовасць была складзена місіянерамі з Вялікабрытаніі на аснове лацінкі ў 1834 г.
Алфавіт налічвае 14 літар і апостраф акіна:
Aa, Āā | Ee, Ēē | Ii, Īī | Oo, Ōō | Uu, Ūū | Ff | Gg | Ll | Mm | Nn | Pp | Ss | Tt | Vv | (Hh) | (Kk) | (Rr) | ' |
---|