Самоа (астравы)
Астравы Самоа (самаан.: Sāmoa) — архіпелаг у паўднёвай частцы Ціхага акіяна, у Палінезіі. Уваходзіць у склад дзяржавы Самоа і Амерыканскага Самоа. Плошча — 3028,1 км². Насельніцтва — 249 839 чал. (2012 г.), у асноўным самаанцы.
Самоа | |
---|---|
самаан. Sāmoa | |
Характарыстыкі | |
Найбуйнейшы востраў | востраў Саваі |
Агульная плошча | 3 028,1 км² |
Найвышэйшы пункт | 1 858 м |
Насельніцтва | 249 839 чал. (2012) |
Шчыльнасць насельніцтва | 82,51 чал./км² |
Размяшчэнне | |
13°50′ пд. ш. 171°45′ з. д.HGЯO | |
Акваторыя | Ціхі акіян |
Краіна | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Геаграфія
правіцьАстравы Самоа знаходзяцца ў паўднёвай частцы Ціхага акіяна ў 800 км ад Фіджы, 530 км ад Тонга, 2900 км ад Новай Зеландыі, 15 266,3 км ад Беларусі (ад нулявога кіламетра ў Мінску да пляжа Ваіяла ў горадзе Апія).
Найбуйнейшыя астравы:
Заходняя частка разам з астравамі Саваі і Уполу ўваходзіць у склад незалежнай дзяржавы Самоа. Усходняя частка — у склад Амерыканскага Самоа.
Вялікія астравы маюць вулканічнае паходжанне, даволі гарыстыя. Найвышэйшы пункт — гара Сілісілі (1 858 м) на востраве Саваі. Малыя астравы — нізкія каралавыя атолы.
Клімат трапічны вільготны. Сезон мусонаў цягнецца з лістапада да красавіка.
Астравы падвержаны ўздзеянню землятрусаў і трапічных цыклонаў. Апошні значны землятрус адбыўся 29 верасня 2009 г. Ён спарадзіў цунамі, якое стала прычынай смерці 170 чалавек.
Гісторыя
правіцьУ адрозненне ад іншых палінезійцаў, самаанцы не маюць легенд аб сваім паходжанні з Гаваікаў. Археолагі сцвярджаюць, што астравы Самоа былі населены носьбітамі культуры Лапіта ў 1 тысячагоддзі да н. э. Выхадцы з Самоа актыўна рассяляліся па іншых астравах Акіяніі. Паданні аб паходжанні з Самоа існуюць нават сярод мікранезійцаў тунгару. Магчыма, што назва вострава Саваі стала крыніцай іншых легенд пра Гаваікі.
У XII — XVI стст. астравы Самоа знаходзіліся пад кантролем танганцаў, якія былі выгнаны ў выніку паўстання.
У 1722 г. адкрыты галандскім мараплаўцам Якабам Рагевенам.
У XIX ст. астравы Самоа знаходзіліся ў цэнтры экспансіянісцкіх планаў адразу некалькіх буйных дзяржаў. У 1899 г. Германія, ЗША і Вялікабрытанія падпісалі дагавор, паводле якога заходнія астравы перадаваліся пад кантроль Германіі, а ўсходнія — пад кантроль ЗША.
25 жніўня 1914 г. новазеландскі экспедыцыйны корпус высадзіўся на востраве Уполу і заняў Заходняе Самоа. Пасля заканчэння I сусветнай вайны Новая Зеландыя атрымала мандат для кіравання гэтай тэрыторыяй.
У 1951 г. у Амерыканскім Самоа было ўведзена грамадзянскае кіраванне.
1 студзеня 1962 г. Заходняе Самоа атрымала незалежнасць. У 1997 г. гэта дзяржава была пераназваная ў Самоа.
Славутыя мясціны
правіць- Музей Р. Л. Стывенсана на віле Ваіліма на востраве Уполу
- Паўвостраў Малінуу ў горадзе Апія, на якім знаходзяцца магільні самаанскіх правадыроў, помнікі еўрапейскім і амерыканскім ваенным маракам
- Нацыянальны парк О-Ле-Пупу-Пуе на востраве Уполу
- Дажджавы лес на паўвостраве Тафуа
- Запаведнік Аўалу каля аднайменнай вёскі на востраве Саваі — месца размнажэння марскіх чарапах
- Нацыянальны парк Амерыканскага Самоа на востраве Тутуіла
- Забароненая гавань на паўночным узбярэжжы вострава Тутуіла
Літаратура
правіць- Самоа // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 139. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
Спасылкі
правіць- American Samoa History Архівавана 6 студзеня 2013.
- Samoa History
- Samoa images
- Samoa — Nature