Самуіл Восіпавіч Жытлоўскі

Саму́іл Во́сіпавіч Жытло́ўскі (1870, Віцебск — ?) — беларускі палітычны і яўрэйскі грамадскі дзеяч.

Самуіл Жытлоўскі
Міністр па справах нацыянальных меншасцей БНР
25 сакавіка 1921 — 1923
Папярэднік Жыдаховіч
 
Адукацыя
Дзейнасць палітык, кампазітар, спявак
Нараджэнне 1870
Віцебск
Смерць XX стагоддзе

ДзейнасцьПравіць

З яўрэйскае купецкае сям’і, брат Хаіма і Міхаэля Жытлоўскіх. Скончыў Смаленскае рэальнае вучылішча. Навучаўся ў Маскоўскай кансерваторыі (скрыпічны і дырыжэрскі факультэты). Адначасова вольны слухач юрыдычнага факультэта Маскоўскага ўніверсітэта. Вярнуўся ў Віцебск, выкладаў музыку, зладзіў сімфанічны аркестр, якім дырыжаваў. Таксама даваў сольныя канцэрты як скрыпач. Адначасова ўваходзіў у разнастайныя камерцыйныя таварыствы, займаў пасады сакратара, намесніка старшыні, старшыні. У 19051906 жыве ў Рызе, Санкт-Пецярбургу, пасля ў Маскве. Пасля Кастрычніцкага перавароту ў 1917 пераяжджае з сям’ёй (жонкай, сынам і дзвюма дочкамі) у Вільню, адтуль у Коўна.

25 сакавіка 1921 уведзены ў склад ураду БНР як міністр па справах нацыянальных меншасцей. Адразу ж даў інтэрвію, якое было надрукавана ва ўсіх яўрэйскіх газетах, якія выходзілі ў Літве, Францыі і ЗША. Напрыканцы сакавіка 1921 падпісаў дамову з урадам БНР пра раўнапраўе беларусаў і яўрэяў, прадстаўніцтва яўрэяў у органах улады. Намагаўся заручыцца дапамогай яўрэйскай дыяспары ў свеце ў будаўніцтве незалежнай Беларусі. Для гэтага наведаў Берлін, Парыж, Лондан, дзе вёў перамовы з мясцовымі яўрэйскімі дзеячамі і арганізацыямі. У гэтай справе разлічваў на дапамогу свайго брата — выбітнага яўрэйскга дзеяча Хаіма Жытлоўскага. Збіраўся наведаць ЗША і прыняць удзел у 12-м сіянісцкім кангрэсе ў Карлсбадзе, але ці зрабіў гэта невядома: засталіся адно лісты, у якіх ён казаў пра свой намер і прасіў для змагання з пагромамі 5 тысяч фунтаў стэрлінгаў штомесячна і яшчэ 2 тысячы фунтаў аднаразова на выдавецкія патрэбы. У 1923 пакінуў пасаду міністра БНР.

Сям'яПравіць

Яго ўнук — Даніэль Цэйтлін, псіхолаг у Швейцарыі.

Зноскі

СпасылкіПравіць