Сандра Гатал
Сандра Гатал (ням.: Sandro Gotal; нар. 9 верасня 1991, Брэгенц, Аўстрыя) — аўстрыйскі футбаліст харвацкага паходжання, нападнік нямецкага клуба «Донауштаўф».
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
9 верасня 1991[1][2] (30 гадоў) |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 185 см | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 81 кг | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | нападнік | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нумар | 7 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Клубная кар’ераПравіць
Выхаванец клуба «Брэгенц», у складзе якога і пачаў дарослую кар’еру. Да 2014 года выступаў у Аўстрыі за клубы «Фёрст», «Вольфсберг», «Аўстрыя» і «Горн». У 2014 годзе перайшоў у харвацкі «Хайдук», дзе правёў паспяховы сезон (25 матчаў, 9 галоў). На наступны год стаў іграком швейцарскага «Санкт-Галена», але не здолеў замацавацца ў складзе. У першай палове 2016 года гуляў у арэндзе ў Турцыі, пазней стаў іграком польскага клуба «Пяст», але правёў толькі чатыры матчы і хутка пакінуў каманду. У пачатку 2017 года гуляў за ізраільскі «Ашдод», пасля чаго зноў апынуўся ў Харватыі, далучыўшыся да клуба «Істра 1961».
У студзені 2018 года падпісаў кантракт з беларускім клубам «Дынама» з Брэста[3]. Разам з «Дынама» выйграў Суперкубак і Кубак Беларусі. У ліпені 2018 года па пагадненні бакоў пакінуў брэсцкую каманду[4].
У жніўні 2018 года папоўніў склад чэмпіёна Літвы марыямпальскай «Судувы», дапамог клубу ў сезоне 2018 заваяваць другі запар тытул. У верасні 2019 года пакінуў літоўскую каманду і неўзабаве вярнуўся ў Аўстрыю, стаўшы іграком «Гартберга». У верасні 2020 года далучыўся да нямецкага клуба «Донауштаўф» з рэгіянальнай Баварскай лігі.
ДасягненніПравіць
- Бронзавы прызёр чэмпіянату Харватыі: 2014/15
- Уладальнік Кубка Беларусі: 2018
- Уладальнік Суперкубка Беларусі: 2018
- Чэмпіён Літвы: 2018
- Уладальнік Суперкубка Літвы: 2019
Зноскі
- ↑ Sandro Gotal // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Sandro Gotal // FBref.com
- ↑ Австрийский форвард Готал подписал контракт с брестским "Динамо"
- ↑ Брестское "Динамо" расторгло контракт с Готалом