Санкт-Пецярбургскі акадэмічны ўніверсітэт — навукова-адукацыйны цэнтр нанатэхналогій РАН

Санкт-Пецярбургскі акадэмічны ўніверсітэт — навукова-адукацыйны цэнтр нанатэхналогій РАН (руск.: Санкт-Петербургский академический университет — научно-образовательный центр нанотехнологий РАН) — вышэйшая навучальная ўстанова Санкт-Пецярбурга. Уваходзіць у групу нацыянальных даследчых універсітэтаў Расіі.

Санкт-Пецярбургскі акадэмічны ўніверсітэт — навукова-адукацыйны цэнтр нанатэхналогій РАН
(СПбАУ НАЦ НТ РАН)
руск.: Санкт-Петербургский академический университет — научно-образовательный центр нанотехнологий РАН
Арыгінальная назва руск.: Санкт-Петербургский академический университет — научно-образовательный центр нанотехнологий РАН
Заснаваны 1999
Размяшчэнне  Санкт-Пецярбург
Сайт www.spbau.ru

Акадэмічны ўніверсітэт быў створаны ў 1999 годзе як Навукова-адукацыйны цэнтр Фізіка-тэхнічнага інстытута імя А. Ф. Іофе РАН. Ініцыятыва арганізацыі цэнтра належала акадэміку, лаўрэату Нобелеўскай прэміі па фізіцы і ўраджэнцу Беларусі Жарэсу Алфёраву.

У 2002 годзе Прэзідыум РАН стварыў новую адукацыйную ўстанову ў сістэме Акадэміі навук — Акадэмічны фізіка-тэхналагічны ўніверсітэт РАН. У 2009 годзе далучэннем да яго ліцэя «Фізіка-тэхнічная школа» РАН і Санкт-Пецярбургскага фізіка-тэхналагічнага навукова-адукацыйнага цэнтра РАН быў створаны Санкт-Пецярбургскі Акадэмічны ўніверсітэт — навукова-адукацыйны цэнтр нанатэхналогій РАН (Акадэмічны ўніверсітэт). У 2010 годзе Акадэмічны ўніверсітэт атрымаў статус нацыянальнага даследчага ўніверсітэта[1].

У 2019 годзе загадам Міністэрства адукацыі і навукі РФ у сувязі са смерцю Жарэса Алфёрава ўніверсітэту было прысвоена яго імя[2].

Зноскі