Санкт-Пецярбургскі аўтобус

Санкт-Пецярбургскі аўтобус — сістэма аўтобуснага руху ў Санкт-Пецярбургу. Рэгулярны аўтобусны рух у Ленінградзе адкрыўся 24 снежня 1926 года. Траса першага маршруту праходзіла ад Галоўнага штаба па Неўскім праспекце, вуліцы Гогаля, вуліцы Дзяржынскага, Загарадным праспекце, Звянігародскай вуліцы, вуліцы Марата, Неўскім праспекце да Маскоўскага вакзала. Курсіравалі 5 машын. У канцы 1980-х гадоў штодня на гарадскія магістралі выходзілі 3200 аўтобусаў, якія абслугоўвалі каля 200 маршрутаў. Першы аўтобусны парк створаны ў 1926 годзе на Канюшаннай плошчы. У 1990-я гады аўтобусны рух абслугоўвалі 7 паркаў.

Літаратура правіць

  • Санкт-Петербург. Петроград. Ленинград: Энциклопедический справочник / Ред. коллегия: Белова Л. Н., Булдаков Г. Н., Дегтярев А. Я. и др. — М.: научное издательство «Большая Российская Энциклопедия». 1992. — 687 с.; ил. ISBN 5-85270-037-1