Санта-Барбара (кантон)

Санта-Барбара (ісп.: Cantón de Santa Barbara) — кантон № 4 у правінцыі Эрэдзія ў Коста-Рыцы. Адміністрацыйны цэнтр — горад Санта-Барбара. Плошча кантона складае 53,21 км². Насельніцтва — 36 243 чал. (2011 г.).[1]

Кантон Санта-Барбара
ісп.: Cantón de Santa Barbara
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна  Коста-Рыка
Уваходзіць у правінцыю Эрэдзія
Уключае 6 дыстрытаў
Адміністрацыйны цэнтр горад Санта-Барбара
Насельніцтва (2011) 36 243
Плошча 53,21 км²
Вышыня
над узроўнем мора
1 170 ± 1 м
Кантон Санта-Барбара на карце
Афіцыйны сайт

Кантон мяжуе на поўначы — з кантонам Эрэдзія, на ўсходзе — з кантонам Барва, на поўдні — з кантонам Флорэс, на захадзе — з правінцыяй Алахуэла.

Дыстрыты кантона Санта-Барбара

У склад кантона ўваходзяць 6 дыстрыктаў (раёнаў):

Кантон Санта-Барбара быў створаны 29 верасня 1882 года.

Тэрыторыя кантона знаходзіцца на вышыні ад 950 м на крайнім паўднёвым захадзе (даліна ракі Сегунда) да 2599 м на паўночным усходзе (гара Гуарары). Гідраграфічная сетка адносіцца да басейна ракі Таркалес, якая ўпадае ў Ціхі акіян.

У кантоне развіта вырошчванне гародніны, кавы і цукровага трыснягу, пашырана жывёлагадоўля.

Галерэя

правіць

Зноскі

Спасылкі

правіць