Санта-Марыя-дэла-Пачэ
Санта-Марыя-дэла-Пачэ (італ.: Santa Maria della Pace) — тытулярная царква (з 13 красавіка 1587 года) у Рыме, недалёка ад п'яцца Навона. Царква пабудавана ў 1480 годзе пры Папе Сіксце IV у падзяку Багародзіцы па выпадку заключэння дагавора аб міры.
Славутасць | |
Санта-Марыя-дэла-Пачэ | |
---|---|
41°53′59″ пн. ш. 12°28′18″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Італія |
Месцазнаходжанне | |
Канфесія | каталіцтва |
Епархія | Рымская дыяцэзія[d] |
Архітэктурны стыль | рэнесансная архітэктура |
Архітэктар | Даната Брамантэ |
Заснавальнік | Сікст IV |
Дата заснавання | XV стагоддзе |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Першую капэлу справа ад уваходу ў царкву — капэлу Кіджы (італ.: Capella Chigi) — упрыгожваюць фрэскі працы Рафаэля, створаныя па замове банкіра Агасціна Кіджы і ўяўляюць сабой выявы чатырох сівіл (Кумская, Персідская, Фрыгійская і Тыбурцінская) сярод анёлаў. Рэстаўрацыя ў 1656 годзе праводзілася па планах П'етра да Картона: фасад быў перабудаваны ў барочным стылі.
Тытулярная царква
правіцьЦарква Санта-Марыя-дэла-Пачэ з'яўляецца тытулярнай царквой, кардыналам-святаром з тытулам царквы Санта-Марыя-дэла-Пачэ з 21 лютага 2001 года, з'яўляецца чылійскі кардынал Франсіска Хаўер Эрасурыс Оса.
Літаратура
правіць- Heinz-Joachim Fischer: Rom. Zweieinhalb Jahrtausende Geschichte, Kunst und Kultur der Ewigen Stadt. DuMont Buchverlag, Köln 2001, ISBN 3-7701-5607-2.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Санта-Марыя-дэла-Пачэ