Адкрыць галоўнае меню

Сан-Педру-і-Сан-Паўлу

Сан-Педру-і-Сан-Паўлу (парт.: Arquipélago de São Pedro e São Paulo) — архіпелаг вулканічнага паходжання ў Атлантычным акіяне. Знаходзіцца за 625 км на паўночны ўсход ад архіпелага Фернанду-ды-Наронья. На астравах сталага насельніцтва няма. Адміністрацыйна адносяцца да бразільскага штата Пернамбуку.

Сан-Педру-і-Сан-Паўлу
Motoki Aspsp br Fig02A c Islands.jpg
00°55′00″ пн. ш. 29°20′45″ з. д.HGЯO
АкваторыяАтлантычны акіян
КраінаFlag of Brazil.svg Бразілія
РэгіёнПернамбуку
Сан-Педру-і-Сан-Паўлу (Атлантычны акіян)
Сан-Педру-і-Сан-Паўлу
Сан-Педру-і-Сан-Паўлу
Плошча0,015 км²
Насельніцтва 4 чал.
Шчыльнасць насельніцтва266,667 чал./км²
Motoki Aspsp br Fig02B c ScientificStation.jpg
Commons-logo.svg Сан-Педру-і-Сан-Паўлу на Вікісховішчы

ГеаграфіяПравіць

Плошча астравоў усяго 0,015 км². Архіпелаг уключае 15 невялікіх астравоў і скал:

  • Белмонці: 5380 м²
  • Чэленджэр: 3000 м²
  • Паўночна-ўсходні: 1440 м²
  • Кабраль: 1170 м²
  • Паўднёвы: 943 м²

Падземныя крыніцы прэснай вады адсутнічаюць. Астравы амаль бясплодны, за выключэннем буйнейшых, якія месцамі пакрыты травой і мхамі, астатнія пакрыты водарасцямі і грыбкамі, якія вытрымліваюць сталыя салёныя марскія брызгі. На астравах шмат марскіх птушак, сустракаюцца крабы Grapsus grapsus[1].

У 1986 годзе разам з Фернанду-ды-Наронья і атолам Рокас атрымаў статус ахоўваемай тэрыторыі[2]. З 1988 года Ваенна-марскія сілы Бразіліі вядуць рэгулярныя даследаванні астравоў[3].

ЭканомікаПравіць

Эканамічная дзейнасць чалавека на архіпелаге адсутнічае, але ў водах развіта рыбалоўства, у асноўным тунца.

Зноскі