Сан-Хуан (падводная лодка)

Сан-Хуан (ARA San Juan, S-42) — падводная лодка Ваенна-марскіх сіл Аргенціны, пабудаваная ў ФРГ ў 1985 годзе, знікла 15 лістапада 2017 года з 44 маракамі на борце.

Сан-Хуан
ісп.: ARA San Juan (S-42)
Герб
Клас судна TR-1700-class submarine[d]
Выява
Падводная лодка «Сан-Хуан» на базе Мар-дэль-Плата, 2007
Маса 2 140 тона
Названа ад Правінцыя Сан-Хуан
Number of missing 44
Аператар Argentine Navy[d]
Вытворца Nordseewerke[d]
Узбраенне torpedo tube[d] і тарпеда
Рухавік электрычная батарэя, электрычны рухавік і дызельны рухавік
Дата афіцыйнага адкрыцця 28 чэрвеня 1983
Асноўны порт Мар-дэль-Плата
Beam 8,36 м
Draft 7,34 м
Даўжыня
  • 65,93 м
Country of registry Аргенціна
Хуткасць 7,7 метр у секунду і 13 метр у секунду
Pennant number S-42
Нумар верфі 465
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дызельная падводная лодка San Juan знікла пасля таго, як выйшла з порта Ушуая і накіравалася ў Мар-дэль-Плата. Апошні раз яна падавала сігнал за 432 км ад Атлантычнага ўзбярэжжа Аргенціны, а затым знікла. Аперацыя па выратаванні экіпажа падлодкі была афіцыйна спыненая 1 снежня 2017 года. Аргенцінскія ўлады 5 снежня 2017 года афіцыйна прызналі гібель экіпажа падводнай лодкі. У пошуках дапамагалі 18 краін. Падлодка знойдзена ў 2018 годзе падчас пошукавай аперацыі, якую праводзіла з дапамогай дыстанцыйна кіраванага апарата амерыканская кампанія Ocean Infinity[1]. Субмарына, пошукі якой працягваліся больш за год, знаходзілася на глыбіні каля 900 метраў. Міністр абароны Аргенціны Оскар Агуад распавёў, што падлодка пацярпела ў выніку выбуху. 18 лістапада 2018 прэзідэнт краіны Маурысіа Макры абвясціў трохдзённую жалобу па загінулых мараках[2].

Зноскі