Сан-Хуан (прыток Каларада)

рака ў ЗША, прыток Каларада

Сан-Хуан (англ.: San Juan River) — рака ў паўднёва-заходняй частцы ЗША, прыток Каларада. Працягласць складае каля 616 км. Плошча басейна ракі — 64 000 км², уключае тэрыторыю паўднёвага захаду штата Каларада, паўночнага захаду Нью-Мексіка, паўднёвага ўсходу Юты і невялікую тэрыторыю на паўночным усходзе Арызоны.

Сан-Хуан
Характарыстыка
Даўжыня
  • 616 378,752 м
  • 616 км
Басейн 63 714 км²
Расход вады 62 м³/с
Вадацёк
Выток San Juan Mountains[d]
 • Каардынаты 37°21′55″ пн. ш. 106°54′02″ з. д.HGЯO
Вусце Каларада
 • Каардынаты 37°10′47″ пн. ш. 110°54′03″ з. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Каларада → Каліфарнійскі заліў
Краіна
=
physical
Сан-Хуан (прыток Каларада)
Сан-Хуан (прыток Каларада)
— выток, — вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Бярэ пачатак на поўдні штата Каларада, у Скалістых гарах, у раёне горнага хрыбта Сан-Хуан, плыве першапачаткова ў паўднёва-заходнім кірунку да мяжы са штатам Нью-Мексіка. Далей цячэ пераважна ў заходнім і паўночна-заходнім напрамках. Упадае ў Каларада на тэрыторыі штата Юта. Найбуйнейшыя прытокі: Анімас, Лос-Пін'ёс, П'едра, Ла-Плата, Наваха і Манкас.