Сапава
Са́пава (польск.: Sapowo, па-падляску: Sapovo[1]) — вёска ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводства Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Чыжы. Насельніцтва вёскі складае 36 чалавек[2].
Вёска
|
Насельніцтва правіць
Жыхары вёскі ў большасці этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход Успення Божай Маці ў Чыжах).
Гісторыя правіць
У міжваенны перыяд Сапава належала да гміны Пасынкі Бельскага павета Беластоцкага ваяводства. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 27 жыхароў (усе праваслаўныя беларусы)[3]. Пасля Другой сусветнай вайны Сапава было далучана да гміны Чыжы.
Зноскі
- ↑ Pudlaśki nazvy. Sapovo . svoja.org (18 мая 2015).
- ↑ Główny Urząd Statystyczny. Bank Danych Lokalnych. (польск.). Праверана 18 мая 2015.
- ↑ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 25 (польск.) (18 мая 2015).
Спасылкі правіць
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх