Сар’янскі парк
Сар’янскі парк — парк пры былой сядзібе Лапацінскіх у аграгарадку Сар’я Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці.
Парк | |
Сар’янскі парк | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Аграгарадок | Сар’я |
Дата пабудовы | XVIII стагоддзе |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213Г00052 |
Апісанне
правіцьЗакладзены ў канцы XVIII стагоддзя. Гэта парк пейзажнага тыпу з элементамі лесапарку. З аднаго боку ён абмежаваны ярам, займае авальны ўчастак на абодвух берагах ракі Сар’янка, праз якую перакінуты мост. У пачатку 1800-х гадоў парк у Сар’і налічваў каля 100 розных дрэў.
Паводле даных вучоных Цэнтральнага батанічнага сада НАН Беларусі, зараз тут налічваецца каля 30 парод розных дрэў: ліпа, клён, ясень, вяз, серабрыстая таполя, лістоўніца польская. Над усім зялёным шатром, што раскінуўся на 15 га, узвышаецца даволі рэдкая ў Беларусі хвоя веймутава. Усе дрэвы тут высокай трываласці. На тэрыторыі парку выяўлены віды расліннасці і жывёльнага свету, якія занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь: першацвет вясновы, пралеска высакародная, жывакост высокі, з птушак — зімародак, аляпка.
Сар’янскі парк закладзены з улікам тутэйшых ландшафтных асаблівасцей. Рака Сар’янка дзеліць парк на дзве часткі, злучаныя паміж сабой пры дапамозе падвеснага моста. Раку падпітваецца крынічнай з ручаёў.
На сённяшні дзень захаваліся парадны партэр, штучныя насыпныя ўзгоркі, жывапісныя паляны, алеі.
Літаратура
правіць- Мандрык, І. Сар’янскі парк / І. Мандрык // Віцебскі рабочы. — 1991. — 1 чэрв. — С. 4.
- Хмяльніцкая, Л. На белай Русі ў Сар’і…: (нарыс з гісторыі маёнтка і роду Лапацінскіх) / Л. Хмяльніцкая. — СПб ; Мінск : ВИРД, 2001. — 104 с.
- На берегах Сарьянки // Здесь звезды купаются в чистой воде = Тут зоркі купаюцца ў чыстай вадзе = Thestarsarebathingintheclearwaterhere/ сост. О. В. Молодечкин. — Новополоцк : О. В. Молодечкин, 2008. — С. 32-35.
- Сарья. Агрогородок Сарья. КУПСХП Дриссенский / тэкст У. М. Фёдарава; вершыЛ. Федоровой. — [Б. м. : б. и.], 2011. −63 с.
- Сарьянский парк // Верхнедвинский край / авт.-сост. О. В. Молодечкин; фото В. Л. Соловьев. — Новополоцк : Молодечкин О. В., 2005. — С. 11.