Сарапікі
Сарапікі (ісп.: Río Sarapiquí) — рака ў Коста-Рыцы, у правінцыі Эрэдзія, правы прыток ракі Сан-Хуан[1]. Бярэ пачатак у Цэнтральнай Кардыльеры, ля паўночнага падножжа вулкана Барва на вышыні 2 500 м. Даўжыня ракі — 85 км. Цячэ з поўдня на поўнач, упадае ў раку Сан-Хуан. Рака дала назву кантону Сарапікі, па якім цячэ. У даліне ракі знаходзяцца шматлікія фермерскія гаспадаркі, на плантацыях якіх вырошчваюць ананасы, бананы, каву, цукровы трыснёг. У мінулым рака была асноўным экспартным шляхам, па якім ажыццяўляўся вываз тавараў з Цэнтральнай Коста-Рыкі. Пасля будаўніцтва чыгункі перавозкі па ёй заняпалі.
Сарапікі | |
---|---|
ісп. Río Sarapiquí | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 85 км |
Басейн | 1 923 км² |
Вадацёк | |
Выток | |
• Вышыня | 2500 м |
• Каардынаты | 10°18′ пн. ш. 84°09′ з. д.HGЯO |
Вусце | Рака Сан-Хуан |
• Вышыня | 20 м |
• Каардынаты | 10°43′ пн. ш. 83°56′ з. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Сан-Хуан |
Краіна | |
Рэгіён | правінцыя Эрэдзія |
— выток, — вусце | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Асноўныя прытокі — рэкі Пуэрта-В'еха, Сусіё (правыя), рака Тора (левы).
Зноскі
Спасылкі
правіць- Costa Rica: Illustrated Geography (1996) — Alonso Trejos — ISBN 9977540632 , ISBN 978-9977540634 (ісп.)
- Карта Коста-Рыкі Архівавана 16 чэрвеня 2017.