Сара Джэксан

(Пасля перасылкі з Сара Ёрк Джэксан)

Сара Ёрк Джэксан (англ.: Sarah Yorke Jackson; 16 ліпеня 1803 - 23 жніўня 1887) — пляменніца прэзідэнта ЗША Эндру Джэксана. Служыла гаспадыняй Белага дома і была Першай лэдзі ЗША з 26 лістапада 1834 г па 4 сакавіка 1837 г.

Сара Ёрк Джэксан
Sarah Yorke Jackson
Першая Лэдзі ЗША
26 лістапада 1834 — 4 сакавіка 1837
Папярэднік Эмілі Донельсан
Пераемнік Анджэліка Ван Бюрэн
Нараджэнне 16 ліпеня 1803(1803-07-16)
Смерць 23 жніўня 1887(1887-08-23) (84 гады)
Бацька Пітэр Ёрк
Маці Мэры Хайнс Ёрк
Муж Эндру Джэксан малодшы
Дзеці 2
Партыя
Дзейнасць Першая лэдзі ЗША
Навуковая дзейнасць
Навуковая сфера Першая лэдзі ЗША
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сара прыбыла ў Белы дом 26 лістапада 1834 года. Была су-гаспадыняй Белага дома разам з пляменніцай прэзідэнта Эмілі Донельсан, якая выконвала функцыі гаспадыні Белага дома і была неафіцыйнай Першай лэдзі з пачатку прэзідэнцкага тэрміну. Сара цалкам узяла на сябе абавязкі гаспадыні Белага дома пасля смерці Эмілі Донельсан ад сухотаў у 1836 годзе.

Засталася ў Белым доме да заканчэння тэрміну Джэксана ў 1837 годзе, зрабіўшы некалькі працяглых паездак, у тым ліку ў рэканструяваны Эрмітаж. Яна жыла ў Эрмітажы з мужам і дзядзькам да смерці былога прэзідэнта у 1845 годзе. Пара працягвала жыць у Эрмітажы і незадоўга да пачатку Грамадзянскай вайны пераехала ў Місісіпі.

Зноскі