Эндру Джэксан
Эндру Джэксан (англ.: Andrew Jackson, 15 сакавіка 1767 — 8 чэрвеня 1845) — 7-ы прэзідэнт ЗША, адзін з заснавальнікаў Дэмакратычнай партыі ЗША.
Біяграфія
правіцьУ час вайны за незалежнасць ЗША Джэксан, чыя сям'я падтрымлівала вайну, быў кур'ерам. Калі Джэксану было 13 гадоў ён трапіў у палон, яго катавалі брытанцы. Пазней стаў адвакатам. Быў абраны ў Палату Прадстаўнікоў ЗША, а потым і ў Сенат. Джэксан атрымаў званне палкоўніка ў міліцыі штата Тэнэсі, які пазней стаў яго палітычнай і ваеннай базай. Джэксан валодаў сотняй рабоў, якія працавалі на плантацыі Эрмітаж , якую ён купіў у 1804 годзе. Джэксан забіў чалавека на дуэлі ў 1806 годзе, за справу гонару, бо той абразіў яго жонку Рэйчал. Вялікую папулярнасць Джэксан атрымаў у час Англа-амерыканскай вайне 1812 года, дзе трыумфальна перамог у бітве пад Новым Арлеанам.
Лічыцца першым «народным прэзідэнтам», бо, з аднаго боку, з'яўляўся выхадцам з простай сям'і, а, з іншага, — яго папулярнасць сярод шляхетных выбаршчыкаў была велізарнай. Стаўшы прэзідэнтам, увёў «сістэму здабычы» (англ.: Spoils system) і замяніў вялікую колькасць служачых федэральных органаў выканаўчай улады. У 1836 годзе закрыў Другі банк ЗША. Быў прыхільнікам рабаўладальніцкай сістэмы, а таксама падтрымаў і падпісаў закон аб перасяленні індзейцаў, які перадыслакаваў шэраг плямёнаў на «індзейскую тэрыторыю».
Крыніцы
правіць- ↑ а б Bradley H. W. Andrew Jackson // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Lundy D. R. Andrew Jackson // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Lundy D. R. The Peerage
- ↑ а б https://web.archive.org/web/20211106015640/https://thehermitage.com/learn/andrew-jackson/family/rachel/ Праверана 13 снежня 2021.
- ↑ https://web.archive.org/web/20211202180617/https://www.whitehouse.gov/about-the-white-house/first-families/rachel-donelson-jackson/ Праверана 13 снежня 2021.
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.