Джон Квінсі Адамс
Джон Квінсі Адамс (англ.: John Quincy Adams; 11 ліпеня 1767 — 26 лютага 1848) — 6-ы прэзідэнт ЗША. Сын Джона Адамса, 2-га прэзідэнта ЗША. Першы пасол ЗША у Расійскай імперыі.
БіяграфіяПравіць
У 1788 здаў экзамен у Гарвардскі каледж, у 1791 годзе ў якасці адваката пасяліўся ў Бостане, але ўжо ў 1794 годзе выправіўся паслом у Гаагу, а ў 1798 (падчас прэзідэнцтва бацькі) — у Берлін.
Адамс цалкам падзяляў погляды бацькі, за што ў 1801 годзе быў адкліканы Т. Джэферсанам з Берліна. Заняўся зноў адвакатурай, але ў 1802 годзе быў абраны ў члены Масачусецкага сената, у 1803 годзе — у члены Кангрэса.
24 снежня 1814 г Адамс дасягнуў заключэння Генцкага міру, пасля чаго быў паслом у Англіі, а ў 1817 годзе прэзідэнтам Д. Манро прызначаны дзяржаўным сакратаром ЗША і пост гэты займаў на працягу 8 гадоў. Адзін з галоўных аўтараў «дактрыны Манро».
Пасля заканчэння паўнамоцтваў Манро і выбараў, якія не прывялі да перамогі ніводнага кандыдата, Адамс, згодна з Канстытуцыяй, быў абраны Палатай Прадстаўнікоў на пост прэзідэнта Злучаных Штатаў (хоць атрымаў менш галасоў чым Эндру Джэксан). Гэта быў адзіны выпадак у гісторыі ЗША, калі будучага прэзідэнта вызначыў Кангрэс.
Зноскі
- ↑ а б Deutsche Nationalbibliothek Record #118643789 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
- ↑ а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ а б John Quincy Adams // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ https://web.archive.org/web/20210706181211/https://history.house.gov/Blog/2019/February/2-26_JQA_lasthours/ Праверана 13 снежня 2021.
- ↑ Адамсъ // Энциклопедический лексикон — СПб.: 1835. — Т. 1. — С. 172.
- ↑ а б в г Kindred Britain
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- ↑ Lundy D. R. The Peerage