Манро нарадзіўся ў Уэстморленд Каўнці, штат Вірджынія, у сям’і плантатара; прымаў удзел у амерыканскай вайне за незалежнасць. Ён быў паранены ў бітве пры Трэнтане куляй з мушкета ў плячо. Пасля вывучэння права пад кіраўніцтвам Томаса Джэферсана ў 1780-83 гг., Манро быў дэлегатам у Кантынентальным кангрэсе. У якасці анты-федэралісткага дэлегата на з’ездзе ў Вірджыніі, які прыняў ратыфікацыю Канстытуцыі Злучаных Штатаў, Манро выступаў супраць ратыфікацыі, сцвярджаючы, што яна дае занадта шмат ўлады цэнтральнаму ўраду. Ён прымаў актыўны ўдзел у новым урадзе, і ў 1790 годзе ён быў абраны ў Сенат першага Кангрэсу Злучаных Штатаў, дзе ён падтрымаў бок Джэферсана. Пасля гэтага Манро служыў губернатарам Вірджыніі і атрымаў нацыянальную вядомасць, як дыпламат у Францыі, дзе ён удзельнічаў у перамовах куплі Луізіяны ў 1803 годзе. Падчас вайны 1812 года, Манро займаў пасады дзяржаўнага сакратара і ваеннага сакратара пад кіраўніцтвам прэзідэнта Джэймса Мэдысана.
Сустрэўшы слабы супраціў з боку расколатай партыі федэралістаў, Манро быў лёгка абраны прэзідэнтам у 1816 годзе, атрымаўшы больш за 80 адсоткаў галасоў выбаршчыкаў і стаў апошнім прэзідэнтам падчас сістэмы першай партыйнай эры амерыканскай палітыкі. На пасадзе прэзідэнта, урад Манро купіў Фларыду ў Іспаніі і імкнуўся аслабіць напружанасць у грамадстве, зрабіўшы турнэ па краіне, што ў цэлым дало добрыя вынікі. Пасля ратыфікацыі Дагавора 1818 года, пры паспяховай дыпламатыі дзяржсакратара Джона Квінсі Адамса, Злучаныя Штаты распасціраліся ад Атлантыкі да Ціхага акіяна, атрымаўшы гавані і правы на рыбалоўства ў Ціхаакіянскім Паўночным Захадзе. Злучаныя Штаты і Вялікабрытанія сумесна занялі Арэгон. У дадатак да набыцця Фларыды ў знакавым дагаворы 1819 года была забяспечана мяжа Злучаных Штатаў ўздоўж 42-й паралелі да Ціхага акіяна і прадстаўлена першая рашучая спроба Амерыкі ў стварэнні «Сусветнай амерыканскай імперыі». З ростам нацыяналізму напрыжаннасць у грамадстве зменшылася, за ёй наступіла «Эра добрых пачуццяў». Аднак у 1819 годзе адбылася паніка, а ў 1820 годзе краіна аказалася расколатай з-за Місурскай дамовы. Тым не менш, Манро адносна лёгка выйграў наступныя перавыбары.
Манро падтрымліваў стварэнне калоній у Афрыцы для свабодных афра-амерыканцаў, якія ў канчатковым выніку сфармавалі краіну Ліберыю, чыя сталіца, Манровія, была названа ў яго гонар. У 1823 годзе аб’явіў дактрыну аб неўмяшальніцтве Еўропы ва ўнутраныя справы нядаўна створаных незалежных краін Паўночнай і Паўднёвай Амерыкі, якая стала важнай вяхой у амерыканскай знешняй палітыцы. Агучыў ідэю аб простай прапарцыянальнасці паміж павелічэннем тэрыторыі ЗША і ростам эканомікі ЗША. Яго прэзідэнцтва завяршыла першы перыяд прэзідэнцкай амерыканскай гісторыі перад пачаткам джексанаўскай дэмакратыі і эпохі Другой партыйнай сістэмы. Пасля выхаду на пенсію ў 1825 годзе, Манро пакутаваў ад фінансавых цяжкасцяў. Памёр у Нью-Ёрку 4 ліпеня 1831 года.