Сардоны (лац.: Sordoni) — старажытны народ у паўночна-ўсходняй частцы Пірэнейскага паўвострава. Жылі на тэрыторыі сучаснай Каталоніі і Францыі.

Сардоны
Іберскія і кельцкія народы Паўднёва-Заходняй Еўропы
Агульная колькасць
Рэгіёны пражывання Пірэнеі
Мова сардонская
Рэлігія політэізм
Блізкія этнічныя групы аквітаны, керэтаны

Паходжанне сардонаў з’яўляецца спрэчным. У Францыі іх часта адносяць да кельтаў. Аднак археалагічныя даследаванні паказваюць, што насельніцтва гэтай тэрыторыі падобна аквітанам паходзіла ад носьбітаў Артэнакскай археалагічнай культуры і такім чынам належала да ібераў. У другой палове 1 тысячагоддзя да н. э. землі сардонаў былі падпарадкаваны спачатку карфагенянамі, а потым рымлянамі. Рымляне заснавалі тут крэпасць Русіна, якая хутка ператварылася ў гандлёвы горад і стала цэнтрам раманізацыі сардонаў.

Назва сардонаў шырока адлюстравана ў сучаснай тапаніміцы пірэнейскага рэгіёна Францыі.

Спасылкі правіць