Сафары (араб. سفر‎‎ — паляванне) — першапачаткова паляўнічыя паездкі па Усходняй Афрыцы. Пазней паняцце сафары пачало прымяняцца і ў іншых частках Афрыкі і свету, а яго значэнне істотна змянілася. Сёння слова сафары часцей азначае цалкам мірныя і параўнальна недарагія экскурсіі ў дзікую прыроду, на якіх фатаграфуюць звяроў. У некаторых краінах развілася цэлая індустрыя сафары з вопытнымі праваднікамі.

Сафары-фотапаляванне Лімпапо, ПАР.

Паляўнічыя сафары правіць

Першапачатковы сэнс слова сафары і ў цяперашні час не страціў свайго значэння. Цяпер правядзенне паляванняў — галіна турыстычнага бізнесу, якая прыносіць нямала сродкаў у бюджэт многіх краін Афрыкі. Найбольш папулярнымі сярод аматараў афрыканскага палявання з'яўляюцца ПАР, Намібія, Батсвана, Танзанія, Мазамбік, Замбія, Зімбабвэ, Камерун, ЦАР. У астатніх краінах, дзе дазволены паляўнічы бізнес, ён развіты значна слабей ў сілу агульнай неразвітасці турыстычнай інфраструктуры, неспрыяльнай абстаноўкі для турыстаў, а часцяком і з-за дрэннай захаванасці дзікай прыроды. Паляванне ў такіх краінах не ўяўляе сабой асобнай індустрыі і носіць спарадычны характар.

Літаратура правіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).

Спасылкі правіць