Сафія Кенін
Сафія Ганна (Соня) Кенін (англ.: Sofia Anna Kenin; нар. 14 лістапада 1998, Масква, Расія) — амерыканская тэнісістка. Пераможца аднаго турніру Вялікага шлема ў адзіночным разрадзе (Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі-2020); фіналістка аднаго турніру Вялікага шлема ў адзіночным разрадзе (Адкрыты чэмпіянат Францыі-2020); фіналістка Кубка Федэрацыі (2018) у складзе нацыянальнай зборнай ЗША; пераможца сямі турніраў WTA (з іх пяць у адзіночным разрадзе); фіналістка аднаго юніёрскага турніру Вялікага шлема ў адзіночным разрадзе (Адкрыты чэмпіянат ЗША-2015); пераможца адзіночнага турніру Orange Bowl (2014); фіналістка парнага турніру Orange Bowl (2013); былая другая ракетка свету ў юніёрскім рэйтынгу.
англ.: Sofia Anna Kenin | |
Нарадзілася |
14 лістапада 1998[1] (25 гадоў) |
Грамадзянства | |
Рэзідэнцыя | Пембрак-Пайнс, Фларыда, ЗША |
Рост | 170 см |
Прафесійная кар’ера | 2017 — ц.ч. |
Вядучая рука | правая |
Удар злева | двухручны |
Трэнер(ы) | Аляксандр Кенін (бацька) |
Прызавыя грошы | 9 398 035 $[1] |
Адзіночны разрад | |
Вынікі (в/п) | 262–176[1] |
Тытулы | 5 WTA, 4 ITF |
Найвышэйшы рэйтынг | 4 (9 сакавіка 2020) |
Турніры серыі Вялікага шлема | |
Аўстралія | перамога (2020) |
Францыя | фінал (2020) |
Уімблдан | 2-і раўнд (2018, 2019, 2021) |
ЗША | 4-ы раўнд (2020) |
Парны разрад | |
Вынікі (в/п) | 80–76[1] |
Тытулы | 2 WTA, 2 ITF |
Найвышэйшы рэйтынг | 31 (31 жніўня 2020) |
Турніры серыі Вялікага шлема | |
Аўстралія | 3-і раўнд (2020) |
Францыя | 1/4 фіналу (2020) |
Уімблдан | 2-і раўнд (2018) |
ЗША | 3-і раўнд (2020) |
sonyakenin.com (англ.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы | |
Апошняе абнаўленне: 12 кастрычніка 2020 года |
Агульная інфармацыя правіць
Нарадзілася ў Маскве. Сям’я пераехала ў ЗША праз некалькі месяцаў пасля нараджэння Сафіі. Бацька — Аляксандр, маці — Алена. Першапачаткова Кеніны з’ехалі ў ЗША ў 1987 годзе, але вярнуліся ў Расію для таго, каб іншыя члены сям’і дапамаглі пасля нараджэння дзіцяці.
Сафія пачала гуляць у тэніс у пяць гадоў пад кіраўніцтвам бацькі, які да 2021 года заставаўся яе трэнерам. Улюбёнае пакрыццё — хард.
Крыніцы правіць
Спасылкі правіць
Сафія Кенін на Вікісховішчы |
- Афіцыйны сайт (англ.)
- Профіль на сайце WTA Tour (англ.)
- Профіль на сайце ITF (англ.)
- Профіль на сайце Кубка Федэрацыі (англ.)