Сашэсце ў пекла (Чачэрск)
Сашэсце ў пекла — абраз другой паловы XVII стагоддзя са Спаса-Праабражэнскай царквы ў г. Чачэрску. Захоўваецца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь[1].
| ||
Сашэсце ў пекла. 1678 | ||
Матэрыял | дошка для жывапісу[d] і яечная тэмпера | |
---|---|---|
Тэхніка | тэмпера | |
Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь | ||
(інв. ДБЖ-340) |
Сюжэт
правіцьУ пазалочанай мандорле адлюстраваны Хрыстос у цёмна-чырвоным хітоне, вохрыстым гімаціі. У левай руцэ — харугва, правай падымае з пекла Адама ў зялёным адзенні, за якім відаць Еву ў чырвоным мафорыі. Каля перакрыжаваных шэрых створак варот пекла з ланцугамі, замкамі, якія разлятаюцца, паказаны праведнікі, прарочыцы ў чырвоным, вохрыстым, карычневым адзенні. Цікавай з’яўляецца мужчынская фігура ў чырвонай дэліі, падбітай футрам, з вялікім футравым каўняром і ў сінім жупане, падпяразаным поясам. На заднім плане — вохрыста-ружовыя горы, цёмныя даліны, пазалочаны фон. Палі блакітныя з белым раслінным арнаментам. Аздоблены валікамі, «камянямі».
Паходжанне
правіцьАбраз выяўлены экспедыцыяй Дзяржаўнага мастацкага музея БССР у Праабражэнскай царкве Чачэрска[2].
Ікона раскрыта ў дзяржаўным мастацкім музеі БССР Н. Ф. Высоцкай пад кіраўніцтвам У. С. Харанекі і А. С. Шпунта ў 1978 годзе (Мінск)[2].
Выстаўкі
правіць- Рэстаўрацыя музейных каштоўнасцей у БССР. Мінск. 1985
- Тэмперны жывапіс Беларусі XV—XVIII стст. Мінск. 1988
- Мастацтва барока ў Беларусі. Мінск. 1991
- Іканапіс Гомельшчыны XVII—XIX стст. Мінск. 1994
- Датаваныя помнікі мастацтва Беларусі XVII—XVIII стст.
- Іканапіс і разьба Беларусі XV—XVIII стст. Мінск. 2000
- Помнікі хрысціянства ў пластыцы і жывапісе Беларусі XV—XVIII стст. Мінск. 2001
Зноскі
- ↑ Балыкина Е. Н. ШЕДЕВРЫ ИКОНОПИСИ БЕЛАРУСИ XII—XVIII ВВ. Архівавана 28 лютага 2021. (руск.)
- ↑ а б Жывапіс барока Беларусі / Аўт.-склад. Н. Ф. Высоцкая. — Мн.: БелЭН; МФКД.2003. — 304 с.:іл. С. 41-42.
Літаратура
правіць- Высоцкая Н. Ф. Станковая живопись Белоруссии второй половины XVI—XVIII веков : автореферат диссертации на соискание ученой степени кандидата искусствоведения : специальность 17.00.04 Изобразительное искусство