Саюз татарскай моладзі

Саюз татарскай моладзі (СТМ) — маладзёжная татарская нацыянальная арганізацыя на акупіраванай нямецкімі захопнікамі тэрыторыі Беларусі і Літвы ў Вялікую Айчынную вайну.

Створаны 19 мая 1944 г. на ўзор Гітлерюгенда. Дзейнічаў пад кантролем нямецкіх акупацыйных улад і спецслужбаў. Кіраўнік (фюрэр) — Б. Халецкі, начальнік штаба — Х. Якубоўскі. На тэрыторыі Генеральных акруг Беларусь і Літва існавалі 2 акруговыя адзінкі. СТМ аб'ядноўваў татар-мусульман ва ўзросце 6—20 гадоў і старэй. Падзяляўся на мужчынчкую і жаночую часткі, на малодшую (6—10 гадоў), сярэднюю (11—14) і старэйшую (15—20) узроставыя групы. Члены СТМ працавалі ў розных акупацыйных установах, служылі ў паліцыі, даглядалі параненых салдат-мусульман, збіралі ахвяраванні, арганізоўвалі працу гурткоў мастацкай самадзейнасці, вывучэння нямецкай мовы і інш. 3 вызваленнем Беларусі СТМ спыніў існаванне.

Літаратура правіць

  • Каваленя, А. Саюз татарскай моладзі / Аляксандр Каваленя // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая. — Мн.: БелЭн, 2001. — 591 с.: іл. — С. 254. — ISBN 985-11-0214-8.