Свабода (Пухавіцкі раён)

Свабо́да[1] (трансліт.: Svaboda, руск.: Свобода) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Турынскага сельсавета. Вёска Свабода месціцца на беразе ракі Свіслач.

Вёска
Свабода
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Ранейшыя назвы
Новыя Валокі
Водныя аб’екты
Насельніцтва
  • 10 чал. (2010)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Паштовыя індэксы
222836
Аўтамабільны код
5
Свабода на карце Беларусі ±
Свабода (Пухавіцкі раён) (Беларусь)
Свабода (Пухавіцкі раён)
Свабода (Пухавіцкі раён) (Мінская вобласць)
Свабода (Пухавіцкі раён)

Гісторыя правіць

У Першую сусветную вайну ў лютым — снежні 1918 года была пад акупацыяй войскаў кайзераўскай Германіі.

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.

У жніўні 1919 — ліпені 1920 вёска знаходзілася пад польскай уладай.

Да вайны на рацэ стаяў млын, дзейнічала пільня.[2]

Вёску наведваў пісьменьнік Янка Маўр.[2]

Пад час Другой сусветнай вайны з канца чэрвеня 1941 г. да пачатку ліпеня 1944 г. акупіравана нямецкімі войскамі.

Страчаная спадчына правіць

Да рэвалюцыі ў вёсцы знаходзіўся панскі маёнтак Каранеўскіх з садам. Да вайны будынак служыў новавалоцкай школе. Немцы ў вайну гэты маёнтак раскідалі, перавезлі ў Турын.[2]

Насельніцтва правіць

  • 1999 год — 16 чалавек.
  • 2010 год — 10 чалавек.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. а б в https://www.svaboda.org/a/771451.html

Спасылкі правіць