Свядзіца (гарадзішча)

Свядзіца — археалагічны помнік каля вёскі Свядзіца Лепельскага раёна Віцебскай вобласці. Знаходзіцца за 0,2 км на паўночны ўсход ад безыменнага возера, у лесе, ва ўрочышчы Гогаль.

Гарадзішча
Свядзіца
Краіна  Беларусь
Вёска Свядзіца
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213В000518шыфр 213В000518

Апісанне правіць

Вядома пад назвай Батарэя. Размешчана на высокім прадаўгаватым узгорку, на карэнным беразе ракі Прудок, якая амывае гарадзішча з поўначы. 3 захаду, паўночнага захаду і паўднёвага захаду гарадзішча ўмацавана валамі шырынёй у аснове 6-8 м, вышынёй 1 м і равамі глыбінёй 1 м. Гарадзішча грушападобнай формы, мае стромкія схілы вышынёй 7-15 м. Пляцоўка даўжынёй 60 м, шырынёй у заходняй частцы 12 м, ва ўсходняй 6-7 м. Абследаваў у 1972 годзе А. Р. Мітрафанаў. Гарадзішча адносіцца да сярэднявечча. Аб гэтым сведчыць яго своеасаблівая форма і сістэма земляных умацаванняў: тры абарончыя лініі — валы і равы.

Літаратура правіць

  • Гарадзішчы Лепельскага раёна // Памяць: Лепельскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: В. Я. Ланікіна [і інш.]; уклад.: В. Я. Ланікіна, А. У. Стэльмах; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мінск : Беларусь, 1999. — С. 24-29.
  • Лепельскі раён // Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь / склад.: В. Я. Абламскі, І. М. Чарняўскі, Ю. А. Барысюк. — Мінск : БЕЛТА, 2009. — С. 173—175.
  • Лепельскі раён // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. — Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. — С. 271—286.