Святар, які катаецца на каньках
Пастар Роберт Уолкер катаецца на каньках на возеры Дадзінгстан (англ.: The Reverend Robert Walker Skating on Duddingston Loch), таксама вядомая, як Святар, які катаецца на каньках (англ.: The Skating Minister) — карціна сэра Генры Рэберна, якая знаходдзіцца ў Нацыянальнай галерэі Шатландыі ў Эдынбургу. Яна была практычна невядомай да прыкладна 1949 года, але цяпер фактычна з'яўляецца адной з самых вядомых карцін Шатландыі. Яна лічыцца ўзорам шатландскай культуры , паколькі намалявана падчас аднаго з самых выдатных перыядаў у гісторыі краіны — Шатландскага асветніцтва .
| ||
Генры Рэберн і магчыма Генры Рэберн[1] | ||
Пастар Роберт Уолкер катаецца на каньках на возеры Дадзінгстан . 1790-я |
||
англ.: The Skating Minister | ||
Матэрыял | палатно | |
---|---|---|
Тэхніка | алей | |
Памеры | 76 см × 64 см см | |
Нацыянальная галерэя Шатландыі , г. Эдынбург | ||
(інв. NG 2112) | ||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Апісанне карціны
правіцьАтрымліваючы асалоду ад зімовага надвор'я, энергічны царкоўны пастар катаецца на каньках на замёрзлым возеры ў прыгарадзе Эдынбурга. Ён намаляваны ў бестурботнай, амаль тэатральнай позе. Традыцыйнае чорнае адзенне вымалёўваецца выразным сілуэтам на імглістым шэрым фоне. Падобны малюнак служыцеля царквы сведчыць не толькі пра пачуццё гумару мастака, але і пра яго даверныя адносіны з мадэллю[2].
Пастар Роберт Уокер
правіцьСвятар, адлюстраваны на гэтай карціне — гэта пастар Роберт Уолкер . Ён быў святаром Царквы Шатландыі , які нарадзіўся 30 красавіка 1755 года ў Монктане, Эршыр . У час дзяцінства Роберта яго бацька быў святаром у Царкве Шатландыі ў Ротэрдаме, таму малады Роберт амаль напэўна навучыўся катацца на замарожаных каналах Нідэрландаў. Ён атрымаў ліцэнзію прэсвітэрыя Эдынбурга ў 1770 годзе ва ўзросце пятнаццаці гадоў. Ён ажаніўся з Джын Фрэйзер у 1778 годзе і меў пяцёра дзяцей. Ён стаў членам Каралеўскай кампаніі лучнікаў у 1779 годзе і іх капеланам у 1798 годзе.
Ён быў святаром у царве Канангейт , а таксама з'яўляўся членам Эдынбургскага клуба фігурнага катання , першага ў свеце клуба фігурнага катання[3]. Члены клуба сустракаліся на возеры Дадзінгстан ], якое паказана на карціне, або на азёрах Лохэнда і Літа , калі яны належным чынам замярзалі.
Спрэчнасць атрыбуцыі
правіцьУ сакавіку 2005 года куратар з Нацыянальнай партрэтнай галерэі Шатландыі выказаў здагадку, што карціна належыць пэндзлю французскага мастака Анры П'ера Данлу , а не сэра Генры Рэберна. Як толькі гэтая інфармацыя была даведзена да ведама Галерэі, пазнака на карціне была зменена наступным чынам: «Апошнія даследаванні паказваюць, што карціна была на самай справе намалявана … Анры П'ерам Данлу.» З гэтага часу, многія людзі абмяркоўвалі ідэю гэтага. Сцвярджалася, што Данлу быў у Эдынбургу на працягу 1790-х гадоў, як раз у той перыяд часу, калі быў створаны Святар, які катаецца на каньках. Як мяркуецца, палатно і маштаб карціны адпавядаюць французскаму мастаку, хоць прыхільнікі Рэберна і не згаджаюцца з такім пунктам гледжання[4][5].
Нягледзячы на невырашанае дасюль пытанне атрыбуцыі карціны, Святар, які катаецца на каньках быў адпраўлены ў Нью-Ёрк у 2005 годзе, для паказу ў Крысціс у Дзень тартану , важнае шатландскае свята. Джэймс Халаўэй, дырэктар Нацыянальнай партрэтнай галерэі Шатландыі, сказаў выданню The Scotsman : «я маю ўнутранае адчуванне, што карціну намаляваў Рэберн». Газета паведаміла, што «зразумела, што сэр Цімаці Кліфард , генеральны дырэктар Нацыянальнай галерэі Шатландыі, цяпер прымае карціну як твор Рэберна».
Зноскі
- ↑ Make Lists, Not War — 2013.
- ↑ Реберн Генри. Творчество, картины и биография (руск.)
- ↑ «In The Beginning…», Skating magazine, Jun 1970
- ↑ Blackley, Michael. Doubts over Skating Minister cut no ice with art experts . Scotsman (30 сакавіка 2005). Праверана 28 мая 2010.
- ↑ Taylor, Alan. The Skating Minister: enduring masterpiece by the great Scottish artist Henry Raeburn, or just a rather nice painting by an obscure Frenchman? . The Herald, Scotland (7 жніўня 2005). Праверана 28 мая 2010.
Літаратура
правіць- Lynne Gladstone-Millar. The Skating Minister: The Story Behind the Painting