Свята-Аляксандра-Неўская царква (Сенненскае Загор’е)
Свята-Аляксандра-Неўская царква — мураваны праваслаўны храм у в. Сенненскае Загор’е Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці.
Праваслаўны храм | |
Свята-Аляксандра-Неўская царква | |
---|---|
53°42′22″ пн. ш. 26°03′57″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Вёска | Сенненскае Загор’е |
Канфесія | Праваслаўе |
Епархія | Навагрудская |
Благачынне | Навагрудскае |
Будаўніцтва | 1992—1994 гады |
Стан | дзейнічае |
Гісторыя
правіцьСтары храм
правіцьПабудавана ў 1877 годзе. Храм быў драўляны, з’яўляўся творам народнага дойлідства. Падоўжна-восевую кампазіцыю фарміравалі квадратная ў плане малітоўная зала, прамавугольная ў плане апсіда з бакавымі рызніцамі, невялікі прытвор, над якім узвышалася 1-ярусная шатровая званіца. Дах асноўнага аб’ёму завяршала цыбулепадобная галоўка на гранёным барабане. Уваход афармляў 2-слуповы мураваны ганак.
Новы храм
правіцьПабудавана ў 1994 годзе з цэглы на месцы старога храма. 6 снежня 1994 года быў асвячоны[1].
Аб’ёмна-прасторавую кампазіцыю фарміруюць прамавугольная ў плане прытвор-званіца, кароткая трапезная, малітоўная зала, гранёная апсіда. У сілуэце дамінуюць шацёр 4-граннай званіцы з макаўкай і 8-гранны барабан з купалам над вальмавым дахам малітоўнай залы. Перад храмам пастаўлена цагляная 3-арачная брама[2].
Зноскі
Літаратура
правіць- Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі
правіць- Свята-Аляксандра-Неўская царква (Сенненскае Загор’е) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Свята-Аляксандра-Неўская царква (Сенненскае Загор’е) на сайце «Архіварта»