Свята-Георгіеўская царква (Гальшаны)

Свята-Георгіеўская царква — праваслаўны храм у вёсцы Гальшаны Ашмянскага раёна Гродзенскай вобласці. Знаходзіцца ў цэнтры вёскі.

Праваслаўны храм
Свята-Георгіеўская царква
54°15′20″ пн. ш. 26°00′48″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Гальшаны
Канфесія БПЦ
Епархія Лідская епархія
Архітэктурны стыль псеўдарускі стыль
Дата пабудовы 1901 год
Матэрыял цэгла
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя

правіць

25 ліпеня 1900 года быў закладзены першы камень пад падмурак храма. На месца будаўніцтва прыхаджане падводамі падвозілі зямлю і камяні, насыпаўшы грунт вышэй за ўзровень вуліцы так, што старая царква засталася збоку. Будаўніцтва праводзілася на сродкі, выдзеленыя Найсвяцейшым Сінодам — 15,5 тысяч рублёў, ахвяраванні вернікаў і сродкі дабрахотных ахвяравальнікаў, якія паступалі з усёй Расіі дзякуючы просьбе айца Уладзіміра ў царкоўнай прэсе. Царква была пабудавана за адзін год у 1901 годзе з цэглы.

Архітэктура

правіць

Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Храм 4-часткавай падоўжна-восевай кампазіцыі: 2-ярусная (васьмярык на чацверыку) шатровая званіца, трапезная, асноўны аб’ём, 5-гранная апсіда з бакавымі 4-граннымі рызніцамі. У сілуэце будынка дамінуюць цыбулепадобныя купалы над званіцай і 4-схільным дахам асноўнага кубападобнага аб’ёму.

Галоўны ўваход адзначаны буйным парталам з высокім 2-гранным шчытом і арачным праёмам на 2 парах паўкалон. Падобнымі парталамі аформлены бакавыя ўваходы. У люкарне над галоўным уваходам размешчаны абраз «Спас Пантакратар». Лаканічнае дэкаратыўнае ўбранне белакаменных фасадаў абмежавана ажурнымі фрызавымі паясамі з гарадкоў, плоскімі броўкамі арачных аконных праёмаў, вуглавымі лапаткамі, поясам какошнікаў каля аснавання шатра званіцы.

Абкружана каванай агароджай з брамай.

Літаратура

правіць
  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
  • Левченко, А. Гольшанской Свято-Георгиевской церкви 100 лет (1901—2001) : история, факты, комментарии / Священник Андрей Левченко. — Гольшаны: Свято-Георгиевская церковь, 2003. — 22. с.: ил.

Спасылкі

правіць