Свята-Георгіеўская царква (Купіск)
Свята-Георгіеўская царква — драўляны праваслаўны храм у в. Купіск Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці.
Праваслаўны храм | |
Свята-Георгіеўская царква | |
---|---|
53°44′23″ пн. ш. 26°08′53″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Вёска | Купіск |
Канфесія | Праваслаўе |
Епархія | Навагрудская |
Благачынне | Навагрудскае |
Дата пабудовы | ХХ стагоддзе |
Стан | дзейнічае |
Гісторыя
правіцьУ 1594 годзе Адам Храптовіч ахвяраваў сродкі на будаўніцтва ў Купіску на могілках Свята-Георгіеўскай царквы. Па пісьмовых звестках вядома, што ў 1680, 1798 гадах гэтая царква адносілася да Сенненскай уніяцкай парафіі. У 1864 годзе яна адносілася да Сенненскага праваслаўнага прыходу царквы Святой Троіцы.
У 1991 годзе будынак, узведзены ў другой палове XX стагоддзя, быў адрамантаваны. У 2001 годзе зарэгістраваны прыход. У цяперашні час царква дзейнічае[1][2][3].
Зноскі
Спасылкі
правіць- Свята-Георгіеўская царква (Купіск) на сайце Глобус Беларусі (руск.)