Свята-Георгіеўская царква (Малыя Вераб’евічы)

Свята-Георгіеўская царква — драўляны праваслаўны храм у в. Малыя Вераб’евічы Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці. Знаходзіцца на могілках.

Праваслаўны храм
Свята-Георгіеўская царква
53°41′39″ пн. ш. 25°58′27″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Малыя Вераб’евічы
Канфесія Праваслаўе
Епархія Навагрудская
Благачынне Навагрудскае
Дата пабудовы 1991 год
Стан дзейнічае
Map

Гісторыя правіць

У XIX стагоддзі на могілках існавала драўляная царква.

Храм прыйшоў у драхласць, і на яго месцы ў 1991 годзе была пабудавана новая драўляная царква[1].

Архітэктура правіць

Вырашана прамавугольным зрубам пад 2-схільным дахам, завершаным па цэнтры 8-гранным барабанам з 2-яруснай цыбулепадобнай галоўкай. Гарызантальна ашаляваныя фасады прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў ліштвах[2].

Зноскі

Літаратура правіць

  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

Спасылкі правіць