Свята-Дабравешчанская царква (Рымкі)
Свята-Дабравешчанская царква — праваслаўны храм у в. Рымкі Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці.
Праваслаўны храм | |
Свята-Дабравешчанская царква | |
---|---|
55°18′32″ пн. ш. 27°15′33″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Рымкі |
Канфесія | Беларуская праваслаўная царква |
Епархія | Полацкая і Глыбоцкая |
Благачынне | Пастаўскае |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьУ цэнтры вёскі. Пабудавана ў другой палавіне XIX ст. з цэглы.
Архітэктура
правіцьПомнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Царква вырашана трохчасткавай падоўжна-восевай кампазіцыяй: трох'ярусная (васьмярык на 2 чацверыках) прытвор-званіца, прамавугольная ў плане двух'ярусная малітоўная зала, трохгранная апсіда. Чатырохсхільны дах другога квадратнага ў сячэнні яруса малітоўнай залы і шацёр званіцы завершаны цыбулепадобнымі галоўкамі на васьмігранных барабанах. Фасады прарэзаны адзінарнымі і здвоенымі арачнымі аконнымі праёмамі, крапаваны вуглавымі паўкалонамі, апяразаны зубчастымі фрызамі, дэкарыраваны круглымі разеткамі з рэльефнымі крыжамі. Уваход вырашаны арачным перспектыўным парталам, накрытым кілепадобным казырком.
Літаратура
правіць- Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Свята-Дабравешчанская царква (Рымкі)
- Свята-Дабравешчанская царква (Рымкі) на сайце Глобус Беларусі (руск.)