Царква Святой Ефрасінні (Івянец)
Царква Святой Ефрасінні — мураваны праваслаўны храм у гарадскім пасёлку Івянец Валожынскага раёна Мінскай вобласці. Знаходзіцца ў цэнтры населенага пункта.
Славутасць | |
Царква Святой Ефрасінні | |
---|---|
53°53′24″ пн. ш. 26°44′30″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Гарадскі пасёлак | Івянец |
Канфесія | БПЦ |
Епархія | Маладзечанская епархія |
Архітэктар | Уладзімір Фёдаравіч Даніленка |
Першае згадванне | 1996 |
Будаўніцтва | 1996—1998 гады |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьЗнаходзіцца на месцы былога Троіцкага касцёла. Будаўніцтва храма пачалося ў 1996 годзе[1]. Пабудавана ў 1998 годзе. У сярэдзіне ліпеня 1998 года ў прысутнасці беларускага архіпастыра Філарэта была асвячона і закладзена ў падмурак храма капсула з памятнай граматай.
Архітэктура
правіцьАрхітэктарам царквы з’яўляецца Уладзімір Федаравіч Даніленка.
Пабудавана з цэглы. Храм вырашаны ў стылізаваных формах старажытнарускага царкоўнага дойлідства. Цэнтрычны аб’ём завершаны светлавым цыліндрычным барабанам пад сферычным купалам. Асноўная архітэктурная тэма — закамарнае завяршэнне фасадаў, расчлянёных вузкімі арачнымі аконнымі праёмамі[2].
Зноскі
- ↑ Царква Святой Ефрасінні Архівавана 23 кастрычніка 2019.
- ↑ Ефрасіннеўская царква Архівавана 31 снежня 2022.
Літаратура
правіць- Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі
правіць- Царква Святой Ефрасінні (Івянец) на сайце Глобус Беларусі (руск.)