Царква ў гонар прападобнай Ефрасінні Полацкай (Мінск)
Царква ў гонар прападобнай Ефрасінні Полацкай — мураваны праваслаўны храм у горадзе Мінску.
Славутасць | |
Царква ў гонар прападобнай Ефрасінні Полацкай | |
---|---|
53°54′24″ пн. ш. 27°28′18″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Мінск |
Канфесія | БПЦ |
Епархія | Мінская епархія |
Будаўніцтва | 1995 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьПершае набажэнства здзейсніў свяцейшы Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Аляксій ІІ 23 чэрвеня 1995 года.
Шануюцца абразы «Уладзімірская Маці Божая» і «Маці Божая Усіх гаротных Радасць». Да царквы прыпісана капліца ў гонар абраза «Маці Божая Знайдзенне загінуўшых» на вул. Карастаянавай.
Архітэктура
правіцьПраект створаны ў архітэктурна-будаўнічых майстэрнях М. Дзятко і У. Даніленкі пад кіраўніцтвам І. Карастылёва.
Храм вырашаны ў традыцыях старажытнарускага царкоўнага дойлідства. Канструкцыйна выканана з цэглы і жалезабетонных элементаў. Дынаміка вертыкальна выцягнутых фасадаў узмоцнена высока ўзнятымі арачнымі аконнымі праёмамі і пазакамарным завяршэннем сценавых праслаў. У сяродкрыжжа адкрываецца светлавы круглы барабан з паўсферычным купалам і бакавыя крылы з арачнымі скляпеннямі. Над уваходам у храм размешчана мазаічнае пано «Прападобная Еўфрасіння ігумення Полацкая», над аркай галоўнага ўвахода — «Маці Божая Усіх гаротных Радасць» (мастак В.Барабанцаў)[1].
Зноскі
- ↑ Ефрасіннеўская царква Архівавана 20 кастрычніка 2020.
Літаратура
правіць- Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
Спасылкі
правіць- Царква ў гонар прападобнай Ефрасінні Полацкай (Мінск) на сайце Глобус Беларусі (руск.)