Свята-Ефрасіннеўская царква (Радунь)

Свята-Ефрасіннеўская царква — мураваны праваслаўны храм у гарадскім пасёлку Радунь Воранаўскага раёна Гродзенскай вобласці[1]. Знаходзіцца на вул. Чырвонаармейская.

Праваслаўны храм
Свята-Ефрасіннеўская царква
Радунь. Новая царква.jpg
54°03′09,10″ пн. ш. 24°59′56,20″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Гарадскі пасёлак Радунь
Канфесія Праваслаўе
Епархія Гродзенская і Ваўкавыская
Благачынне Воранаўскае
Будаўніцтва 20092015 гады
Стан дзейнічае

ГісторыяПравіць

22 лістапада 2000 года была зарэгістравана абшчына. У 2009 годзе настаяцелем храма стаў іерэй Мікалай Семашкевіч. Будаўніцтва храма было пачата з асвячэння месца і закладкі капсулы ў 2009 годзе, якое здзейсніў епіскап Арцемій.

У 2014 годзе былі скончаны будаўніцтва храма і яго ўнутранае аздабленне (тынкоўка, афарбоўка). У пачатку лістапада 2015 года былі ўстаноўлены купалы. 15 лістапада 2015 года адбылося асвячэнне храма архіепіскапам Арцеміем[2].

З 16 лістапада 2015 года настаяцелем храма з’яўляецца іерэй Яўген Шулейка.

АрхітэктураПравіць

Храм будаваўся па тыпавым праекце, распрацаваным Воранаўскім райвыканкамам. Будынак храма блочна-цагляны і мае форму чатырохканцовага крыжа, увенчанага трыма купаламі[3].

Зноскі