Свята-Засіма-Саваціеўскі мужчынскі манастыр

Свята-Засіма-Саваціеўскі мужчынскі манастырманастыр у в. Вялікая Кракотка, Слонімскага раёна Гродзенскай вобласці.

Манастыр
Свята-Засіма-Саваціеўскі мужчынскі манастыр
53°01′20″ пн. ш. 24°58′05″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Вялікая Кракотка
Канфесія Праваслаўе
Епархія Навагрудская епархія
Сайт krakotka-monastyr.by
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

 
Свята-Раства-Багародзіцкая царква

Мужчынскі манастыр бярэ свой пачатак ад храма Божага Нараджэння Найсвятой Багародзіцы.

У 1883 годзе з бутавага каменя быў пабудаваны храм. У 1959—1961 гады храм закрылі і размясцілі ў ім клуб. У 1990—1991 гадах царква была адноўлена.

У 2002 годзе ў будынку былой школы быў арганізаваны скіт. 29 чэрвеня 2009 года сінод Беларускай Праваслаўнай Царквы заснаваў у вёсцы Вялікая Кракотка мужчынскі манастыр.

У комплекс манастыра ўваходзяць 2 храмы, надбрамная капліца з аркавым праходам, трапезная, жылы манастырскі комплекс, сталярная майстэрня, гаспадарчыя пабудовы, дом паломніка, агарод, пчальнік, сажалка[1][2].

Зноскі

Спасылкі правіць