Свята-Крыжаўзвіжанская царква (Свіслач, Свіслацкі раён)

Свята-Крыжаўзвіжанская царква — праваслаўны храм у горадзе Свіслач Гродзенскай вобласці. Знаходзіцца на гарадскіх могілках па вул. Камсамольская, 20[1].

Праваслаўны храм
Свята-Крыжаўзвіжанская царква
53°02′23″ пн. ш. 24°05′32″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Свіслач
Канфесія Праваслаўе
Епархія Гродзенская і Ваўкавыская
Благачынне Свіслацкае
Будаўніцтва 1788
Стан дзейнічае
Map

Гісторыя правіць

Першапачаткова пабудавана ў 1782 годзе як могілкавая каталіцкая капліца Юзэфы Тышкевіч.

Падчас рэканструкцыі Свіслачы ў 1782 годзе Вінцэнтам Тышкевічам была перанесена на іншае месца. Будавалася яна некалькі гадоў, і ўрачыстае адкрыццё адбылося 8 верасня 1788 года. У чэрвеньскім пажары 1941 года храм згарэў разам з архівам, які вёўся з 1775 года.

Капліца была перабудавана ў парафіяльны храм, дабудаваная сярэдняя частка храма з дрэва, а ў 1980-я гады быў дабудаваны бабінец са званіцай, храм быў абкладзены цэглай, дабудаваныя рызніца і панамарка з бакавым выхадам, унутры сцяны абабітыя фанерай. Падведзена цэнтральнае атапленне[2].

Зноскі

Спасылкі правіць