Свята-Мікалаеўская царква (Дуброўна)

Свята-Мікалаеўская царква — драўляны праваслаўны храм у горадзе Дуброўна Віцебскай вобласці[1]. Знаходзіцца на вул. Садовая, 3. З’яўляецца адной з двух дзейных цэркваў у горадзе[2]

Славутасць
Свята-Мікалаеўская царква
Dubroŭna Sv. Mikalaja.JPG
54°34′14,10″ пн. ш. 30°41′28,40″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Горад Дуброўна
Першае згадванне 2001
Будаўніцтва 20012003 гады

ГісторыяПравіць

 
Дуброўна. Карціна Лявэрнэ, 1840. Леваруч відаць мураваны касцёл, на заднім плане — драўляныя цэрквы, адна з якіх — Свята-Мікалаеўская
 
Барысаглебская капліца

У 1840 годзе ў горадзе існавала драўляная Свята-Мікалаеўская царква, якая не захавалася да нашых дзён[3].

22 лістапада 2001 года была зарэгістравана парафія храма. Храм размяшчаецца ў будынку былой лабараторыі. 2 верасня 2003 года пасля перабудовы была адслужана першая літургія.

Да прыходу прыпісана Барысаглебская капліца. Капліца пабудавана ў XIX стагоддзі, рэканструявана ў 2009 годзе і знаходзіцца на вул. Першамайскай[4]. Пробашчам храму з’яўляецца іерэй Вячаслаў Казлоў[5].

АрхітэктураПравіць

Прамавугольная ў плане адназрубная пабудова накрыта двухсхільным дахам з дабудаванай пяцісценнай апсідай. Над франтонам узвышаецца чатырох’ярусная званіца, каранаваная шатровым дахам[6].

ЗноскіПравіць

СпасылкіПравіць