Свята-Мікалаеўская царква (Жалезнікі)
Свята-Мікалаеўская царква — мураваны праваслаўны храм у в. Жалезнікі Веткаўскага раёна Гомельскай вобласці. Знаходзіцца на вул. Савецкая[1].
Славутасць | |
Свята-Мікалаеўская царква | |
---|---|
52°45′13″ пн. ш. 31°19′47″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Жалезнікі |
Канфесія | БПЦ |
Епархія | Гомельская і Жлобінская |
Будаўніцтва | 2006 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьПа дакументальных сведчаннях першы вядомы храм у Жалезніках быў адкрыты ў 1900 годзе. У той час тут служылі айцец Стэфан Барташэвіч і айцец Раман Сідаракін. У 1917 годзе царква была закрыта. Будынак храма быў закінуты.
Аднаўленнем храма заняўся прадпрымальнік і мецэнат Сяргей Караткевіч, продкі якога жылі ў Жалезніках. 7 мая 2006 года храм быў асвячоны архіепіскапам Гомельскім і Жлобінскім Арыстархам. Настаяцелям храма з’яўляецца іерэй Максім[2].
Зноскі
Спасылкі
правіць- Свята-Мікалаеўская царква (Жалезнікі) на сайце Глобус Беларусі (руск.)