Свята-Мікалаеўская царква (Смалявічы)

Свята-Мікалаеўская царква — мураваны праваслаўны храм у горадзе Смалявічах Мінскай вобласці.

Славутасць
Свята-Мікалаеўская царква
54°01′46″ пн. ш. 28°05′39″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Смалявічы
Канфесія Праваслаўе
Епархія Барысаўская епархія
Смалявіцкае благачынне
Дата пабудовы пач. XXI ст.
Map

Гісторыя правіць

Пабудавана ў пачатку XXI стагоддзя з цэглы.

Архітэктура правіць

Знаходзіцца ў цэнтры горада. Вырашана па каноне 4-часткавага храма 2-й палавіны 19 ст.: 2-ярусная (васьмярык на чацверыку) шатровая званіца з макаўкай, кароткая трапезная, кубападобная малітоўная зала, завершана над шатровым дахам цыбулепадобнай галоўкай, апсіда з рызніцамі. Фасады расчлянёны вузкімі арачнымі аконнымі праёмамі з броўкамі, крапаваны лапаткамі[1].

Зноскі

Літаратура правіць

  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4