Свята-Мікалаеўскі сабор (Добруш)

Свята-Мікалаеўскі сабор — праваслаўны храм у горадзе Добрушы Гомельскай вобласці. Знаходзіцца на вуліцы князя Паскевіча, 58.

Праваслаўны храм
Свята-Мікалаеўскі сабор
52°25′26″ пн. ш. 31°19′16″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Добруш
Канфесія Праваслаўе
Епархія Гомельская
Архітэктурны стыль псеўдарускі стыль
Дата пабудовы 1995 год
Матэрыял цэгла
Стан дзейнічае
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя

правіць

Пабудаваны ў 1995 годзе з цэглы.

Архітэктура

правіць
 

Уяўляе сабой стылізаваную трактоўку крыжова-купальнага храма 2-й паловы XIX стагоддзя. Аб’ёмна-прасторавую кампазіцыю складаюць прытвор-званіца (васьмярык на чацверыку), трапезная, кубападобная малітоўная зала з бакавымі прыдзеламі, апсіда. Сілуэт храма фарміруюць цыбулепадобныя купалы з макаўкамі над 8-граннымі барабанамі цэнтральнага аб’ёму і званіца. Хрысцільны храм у імя святога архангела Міхаіла. Маецца шыты бісерам абраз канца XIX стагоддзя «Маці Божая Казанская»[1].

Зноскі

Літаратура

правіць
  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.

Спасылкі

правіць