Свята-Міхайлаўская царква (Бяроза)
Свята-Міхайлаўская царква — мураваны праваслаўны храм у горадзе Бярозе. Знаходзіцца на вуліцы Леніна, 129а[1].
Славутасць | |
Свята-Міхайлаўская царква | |
---|---|
52°31′31″ пн. ш. 24°58′04″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Бяроза |
Канфесія | Беларуская праваслаўная царква |
Епархія | Брэсцкая і Кобрынская |
Благачынне | Бярозаўскае |
Будаўніцтва | 2004—2009 гады |
Стан | дзейнічае |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіць22 лютага 2004 года епіскап Іаан асвяціў месца пад будаўніцтва храма. 4 кастрычніка 2009 года епіскап Іаан асвяціў храм.
Збудаваны паводле праекта архітэктара Л. В. Макарэвіча.
Архітэктура
правіцьВышыня храма складае 38 метраў[2]. Для царквы характэрны візантыйскі стыль з багатым вонкавым дэкорам. Вакол цэнтральнага купала на высокім барабане, упрыгожаным двума шэрагамі какошнікаў, змесцаваны яшчэ чатыры купалы меншага памеру[3][4].
Зноскі
- ↑ 3. Православный приход храма святого Архангела Михаила в г. Берёзе Архівавана 18 снежня 2019.
- ↑ Берёза. Церковь Михаила Архангела.
- ↑ ЦЕРКОВЬ СВЯТОГО МИХАИЛА АРХАНГЕЛА В БЕРЕЗЕ(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 24 кастрычніка 2020. Праверана 13 снежня 2019.
- ↑ БЕРЕЗОВСКИЙ МИХАИЛО-АРХАНГЕЛЬСКИЙ ХРАМ
Спасылкі
правіць- Свята-Міхайлаўская царква (Бяроза) на сайце Глобус Беларусі (руск.)