Свята-Міхайлаўская царква (Новы Двор)
Свята-Міхайлаўская царква — мураваны праваслаўны храм у аграгарадку Новы Двор Свіслацкага раёна Гродзенскай вобласці. Знаходзіцца на вул. Масушынская, 16.
Праваслаўны храм | |
Свята-Міхайлаўская царква | |
---|---|
52°49′42″ пн. ш. 24°21′11″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Аграгарадок | Новы Двор |
Канфесія | Праваслаўе |
Епархія | Гродзенская і Ваўкавыская |
Благачынне | Свіслацкае |
Будаўніцтва | 1993—1994 гады |
Стан | дзейнічае |
Гісторыя правіць
У 1868 годзе была пабудавана драўляная царква. У 1964 годзе яна была разабрана. Сёння на яе месцы знаходзіцца помнік савецкаму салдату.
Новы прыход быў зарэгістраваны 21 чэрвеня 1993 года. Храм асвечаны ў 1994 годзе. Знаходзіца ў 30 метрах па левым баку ад старой царквы.
У 2004 годзе быў пастаўлены новы іканастас. У 2008 годзе вакол храма была ўсталяваная агароджа.
Пры храме дзейнічае нядзельная школа.
Архітэктура правіць
Пабудаваны з белай цэглы ў форме прастакутніка. Унутры абтынкаваны і пафарбаваны. Храм складаецца з асноўнай часткі і бабінца, лесвіца якога вядзе на званіцу. Царква мае два купалы з бляхі (не афарбаваны), крыжы на купалах звычайныя, металічныя, дах бляшаны[1].
Зноскі
- ↑ Храм Святога Міхала Арханёла д. Новый Двор Архівавана 24 снежня 2019.
Літаратура правіць
- Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі правіць
- Свята-Міхайлаўская царква (Новы Двор) на сайце Глобус Беларусі (руск.)