Свята-Пакроўская царква (Балотня)

Свята-Пакроўская царква — праваслаўны храм у аграгарадку Балотня Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці.

Праваслаўны храм
Свята-Пакроўская царква
53°12′28″ пн. ш. 30°36′24″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Аграгарадок Балотня
Канфесія Праваслаўе
Епархія Гомельская епархія
Тып будынка царква
Будаўніцтва 19952002 гады
Стан дзейнічае
Map

Гісторыя правіць

Паводле архіўных даных першая вядомая царква ў вёсцы была заснавана ў 1889 годзе, архітэктарам якой быў Васіль Васільевіч Сазонаў. У 1937 годзе савецкія ўлады закрылі храм, а ў будынку царквы знаходзіўся клуб. У 1941 годзе царкву пачалі аднаўляць. Пасля вайны будынак выкарыстоўваўся як спортзала і школьны буфет. У 1965 годзе царква была разбурана.

На падмурку разбуранага храма 14 кастрычніка 1995 года па благаславенні архіепіскапа Арыстарха пачалося будаўніцтва новага храма. Да 2002 года набажэнствы здзяйсняліся ў малільным доме. З 2002 года набажэнствы праводзяцца ў новым храме[1].

Зноскі

Спасылкі правіць