Свята-Пакроўская царква (Мінск)

Мінск

Свята-Пакроўская царква — мураваны праваслаўны храм у горадзе Мінску. Пабудавана паводле праекта архітэктараў М. Дзятко і А. Арцюхіна. Пры храме дзейнічаюць нядзельная школа, брацтва ў імя архістратыга Міхаіла.

Славутасць
Свята-Пакроўская царква
53°56′16″ пн. ш. 27°29′38″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Мінск
Канфесія праваслаўе і БПЦ
Епархія Мінская епархія
Архітэктар Мікалай Міхайлавіч Дзятко[d] і Аляксандр Міхайлавіч Арцюхін
Будаўніцтва 20022007 гады
Сайт pokrovhram.by
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя

правіць

Паводле царкоўнага падання, на гэтым месцы, у маёнтку Крупцы, у 1612 годзе адбылося цудоўнае яўленне ў тутэйшай крыніцы абраза «Маці Божая», у сувязі з чым была пастаўлена аднайменная капліца. У 1856 годзе намаганнямі мінскага губернатара Ф. М. Шклярэвіча замест капліцы ўзведзена царква (зруйнавана ў 1936 годзе).

У 1997 годзе закладзены новы храм на месцы разбуранага.

У 2007 годзе мітрапалітам Мінскім і Слуцкім Філарэтам учынены чын асвячэння царквы[1].

Архітэктура

правіць

Храм набыў арыгінальную аб’ёмна-прасторавую кампазіцыю, развітую па папярочнай планіровачнай восі. Цэнтрычны кубападобны аб’ём завершаны высотнай 3-яруснай 8-граннай вежай-званіцай з цыбулепадобным купалам. Па баках далучаны прамавугольныя са скошанымі франтальнымі гранямі ніжэйшыя крылы прыдзелаў, з тыльнага — паўкруглая апсіда. Грані цэнтральнага аб’ёму завершаны арачнымі закамарамі, крапаваны шырокімі аркамі, прарэзаны прамавугольнымі на 1-м і арачнымі на 2-м ярусах аконнымі праёмамі[2].

Зноскі

  1. Свята-Пакроўская царква (Мінск)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 30 кастрычніка 2019. Праверана 30 кастрычніка 2019.
  2. Пакроўская царква Архівавана 4 жніўня 2020.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць