Свята-Пакроўская царква (Тамашоўка)
Свята-Пакроўская царква — мураваны праваслаўны храм у аграгарадку Тамашоўка Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці.
Праваслаўны храм | |
Свята-Пакроўская царква | |
---|---|
51°33′13″ пн. ш. 23°36′42″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Аграгарадок | Тамашоўка |
Канфесія | Праваслаўе |
Епархія | Брэсцкая і Кобрынская епархія |
Стан | дзейнічае |
Гісторыя
правіць1 жніўня 1994 года была зарэгістравана рэлігійная грамада. 11 мая 1996 года храм быў асвячоны.
Пры храме дзейнічае нядзельная школа і дзіцячы хор[1].
Архітэктура
правіцьПабудавана з цэглы. Вырашана прамавугольным у плане папярочным аб’ёмам пад 2-схільным дахам, завершаным 2-ярусным 4- гранным шатровым барабанам з макаўкай. Цэнтр франтальнага фасада вырашаны шырокай лоджыяй пад трохвугольным франтонам. Фасады прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі[2].
Зноскі
Літаратура
правіць- Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
Спасылкі
правіць- Свята-Пакроўская царква (Тамашоўка) на сайце Глобус Беларусі (руск.)